Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

22.09.2008 :: Віншаваньні Супрановічу!

З нагоды вясельля! Шчасьлівага і доўгага сямейнага жыцьця Вам!

19.09.2008 :: Амбасовішча 2008 на ДВД

Выдадзены запіс летняга фэсту ў рэзідэнцыі амерыканскага амбасадара.

Інфармацыя ўзята з блёгу waldorff.livejournal.com.

19.09.2008 :: Канцэрт НРМ у Варшаве

20 верасьня ў 17:45 адбудзецца канцэрт НРМ у межах форума "Польскае супрацоўніцтва ў імя развіцця". Месца: Кракаўскае прадмесце, паміж вуліцамі Крулевска і Оссоліньска.


Чытаць далей ›››

12.09.2008 :: Гурт Мроя падрыхтаваў да перавыдання альбом 28 зорка

Альбом “28-я зорка” легендарнага беларускага гурта “Мроя” будзе перавыдадзены на дыску. У продажы ён з’явіцца ўжо ў кастрычніку. Падчас падрыхтоўкі да выдання быў зроблены рэмастэрынг запісу. Разам з тым слухачоў чакае і шэраг прыемных сюрпрызаў.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадзюсер “Беларускай музычнай альтэрнатывы” Віталь Супрановіч, пад лейблам якога і выйдзе дыск.

Чытаць далей ›››

12.09.2008 :: Падрыхтаваны да перавыданьня дыск Мроі 28-я зорка

Беларуская Музычная Альтэрнатыва рыхтуе новыя дыскі сэрыі Беларускі Музычны Архіў.

Нагадаем, што ужо выйшлі дыскі Міхася Забэйды-Суміцкага, Сяржука Сокалава-Воюша, Міколы Равенскага, Данчыка, Віктара Шалкевіча і іншыя. Асобным раздзелам ідуць дыскі прысьвечаныя паэтам Ларысе Геніюш, Сяргею Новіку-Пяюну.

Чытаць далей ›››

11.09.2008 :: Здымаецца кліп Крамбамбулі

Вось што пішуць сьведкі:

Сёння ідучы на 3 пару, ля БДУКіМ мы назіралі вельмі цікавую карцінку: Анатоль Вечар здымаў свой чарговы кліп для.... не паверыце, для Крамбамбулі...

Уся іх вялікая і вясёлая кампанія таньчыла і скакала вакол мафона на пляцы ля цэнтральнага ўваходу ва універсітэт, смяялася сама сабе (па праўдзе кажучы, сумнавата, шэра па-беларуску выглядала такая вось індустрыя кліпастварэння), затым яны перайшлі дарогу, штосьці там патузаліся...

Дапаліўшы мы пабеглі на пару, а вясёлая кампанія знікла ў невядомым накірунку...

10.09.2008 :: Перанос канцэртаў у Графіці

Увага! Акустычныя канцэрты НРМ у Графіці перанесены з верасьня на кастрычнік і адбудуцца 14-га і 16-га кастрычніка. Пачатак а 20:00.

Клюб Графіці.
Менск, зав. Калініна, 16
Даведкі і замова квіткоў: (029) 671-58-65, (029) 254-49-09

09.09.2008 :: Футбол у Львове: беларускія заўзятары сьпявалі Тры Чарапахі і Паветраны Шар

Уразіла, як падчас перапынку сэктар дружна сьпяваў «Трох чарапах» і «Паветраны шар». Прычым, склалася такое ўражаньне, што словы ведалі кожныя два чалавекі з трох. Так натуральна гэта глядзелася.

Чытаць цалкам на сайце Нашай Нівы.

08.09.2008 :: Піт Паўлаў у Рок школе

Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) апрацавала заяўкі ад гуртоў што даслалі свае запісы для ўдзелу ў Рок-школе.

Было даслала 52 заяўкі ад маладых гуртоў практычна з усёй Беларусі.

Чытаць далей ›››

05.09.2008 :: Канцэрт НА ў Беластоку

7-га верасьня, а 20-й гадзіне адбудзецца канцэрт Народнага Альбому ў Беластоку па адрасе ul. Legionowa 5, Białostocki Ośrodek Kultury.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81