Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

17.05.2007 :: Крамбамбуля сьвяточная

Сяргей Будкін для Нашай Нівы піша:

КрамбамбуляМузычная энцыкляпэдыя сьвятаў ад самага вясёлага беларускага поп‑рок праекту. У альбоме апяваюцца, як традыцыйныя сьвяты (Купальле, Каляды), так і саўковыя разам з малазвыклымі яшчэ эўрапейскімі (як Хэлоўін ці дзень сьв.Патрыка). Музыка разьлічаная ня толькі на тое, каб павесяліцца ды патанчыць.

Чытаць далей ›››

16.05.2007 :: 1 чэрвеня - акустычны канцэрт N.R.M.

1 чэрвеня ў клюбе "Графіці" мае адбыцца чарговы канцэрт-акустыка ад N.R.M. Імпрэза прысьвечана Міжнароднаму дню аховы дзяцей. Колькасьць месцаў строга абмежаваная. Тэлефон для даведак: 671 58 65.

P.S. Адкрыю жудасную таямніцу і паведамлю, што менавіта ў гэты дзень усім вядомы Паша Кашырын сьвяткуе дзень народзінаў. Таму жадаючыя могуць падрыхтаваць падарункі :)

16.05.2007 :: Мы ў пяцёрцы!

Апошнім часам наш сайт стабільна трапляе ў пяцёрку найпапулярнейшых рэсурсаў у катэгорыі "Музыка -- агляды, калекцыі, фан-клюбы" на Акавіце (агулам 196 удзельнікаў).

NRM

15.05.2007 :: Дзьве сталіцы N.R.M.

У новым туры на “Тузіне Гітоў” гурт N.R.M. прэзэнтуе песьню «Менск і Мінск» з новага альбому «06». Яшчэ за некалькі месяцаў да выхаду дыску гэты твор пасьпеў стацца сапраўдным гітом вядучай беларускай рок-каманды і заняў сваё пачэснае месца між «Паветраным шарам» і «Маім пакаленьнем». З нагоды прэзэнтацыі песьні на ТГ лідэр гурта Лявон Вольскі згадвае іншы Менск і разважае пра ўласную ўнутраную эміграцыю.

Чытаць далей ›››

15.05.2007 :: Беларускі рок пад забаронай

Рок-канцэрт у Мазыры з удзелам гуртоў “Partyzone” і “Indiga” забараніў намесьнік мэра гораду, у Менску ідэолягі чарговы раз адмовілі ў правядзеньні канцэрту гурта "Крама". У панядзелак чыноўнікі забаранілі яшчэ адзін канцэрт - сумесны выступ ZET і IQ48. Канцэрт удалося правесьці ў іншым месцы, але на яго арганізатараў склалі пратакол.

Чытаць далей ›››

15.05.2007 :: Арганізатары канцэрта гуртоў ZET і IQ-48 затрыманыя міліцыянтамі

Арганізатары канцэрта гуртоў ZET і IQ-48, які нягледзячы на забарону прайшоў у клубе “Катакомбы”, затрыманыя проста падчас самога мерапрыемства. Цяпер яны знаходзяцца ў адным са сталічных РАУС. Правядзенню канцэрта міліцыянты не заміналі.

15.05.2007 :: Вольскі, Паўлаў прынялі ўдзел у агучваньні Піратаў Карыбаў

Героі галівудскіх блокбастараў “Праклён “Чорнай пярліны” і “Мерцвякоў куфар” – дзвюх частак з трылогіі “Піраты Карыбаў” – цяпер размаўляюць і па-беларуску. У тытрах фільмаў, пераагучаных з падачы згуртавання “Дзіўноты і памароцтвы”, значацца Лявон Вольскі і Піт Паўлаў, Аляксандр Памідораў і Руся, “Саша” разам з “Сірожам” і яшчэ шмат цікавых персанажаў.

Вольскія агучвалі “Піратаў…” ледзь не ўсёй сям’ёй: ролі атрымалі Лявон, Ганна і маленькая Адэлечка. Капітан Джэк Верабей быццам створаны для лідэра N.R.M.: пад Новы год спадар Вольскі нават граў канцэрты ў прыкідзе манернага пірата. Так што аўтары перакладу шукалі ў раскладзе музыкі вольны час для працы ў студыі даўжэй, чым заняла агучка…

Чытаць далей ›››

15.05.2007 :: Выйшаў новы альбом гурту N.R.M.

Днямі ў продажы мае зьявіцца новы, шосты па ліку паўнавартасны альбом гурту N.R.M. пад назвай «Нуль шэсьць». Працу над ім вялі больш за два гады і скончылі ўжо колькі месяцаў назад. Але выпуск дыска пераносіўся тры разы.

Чытаць далей ›››

14.05.2007 :: Канцэрт ZET і IQ48 перанесены ў Катакомбы

Сёняшні канцэрт гуртоў ZET і IQ48 перанесены з Арэны ў клюб Катакомбы. Адрас клюбу: вул. Рабкораўская 2.

Абмяркаваць на форуме

11.05.2007 :: Слухай! Прыдумляй! Выйгравай!

Найноўшы альбом "06" N.R.M. з 11 па 25 траўня ў інтэрнэце! Увага ўсім неабыякавым да драйву ў беларускай рэчаіснасці! Толькі на сайце Еўрарадыё лідэры беларускага року прапануюць сваё бачанне падзеяў 2006 года.

Еўрапейскае Радыё абвяшчае конкурс для сваіх слухачоў на найлепшую назву для 6 з 14 песняў з найноўшага альбому гурта N.R.M.

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81