Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

24.01.2008 :: РокКаранацыя: NRM у двух намінацыях, Крамбамбуля ў адной

Згода на правядзеньне цырымоніі «Рок-Каранацыя» ад чыноўнікаў атрыманая. У гэты ж дзень аргкамітэт РК абвесьціў сьпіс прэтэндэнтаў у кожнай намінацыі. Такім чынам, на сёлетняй цырымоніі, якая адбудзецца 29 лютага ў КЗ «Мінск», будуць вызначаныя пераможцы ў васьмі асноўных намінацыях, а таксама будзе ўганараваны ўладальнік галоўнай Рок-Кароны – лепшы гурт Беларусі ў 2007 годзе. «Выканаўцу году» ўжо па традыцыі вызначаць не сябры журы, а наведнікі «Тузіна Гітоў».

Чытаць далей ›››

23.01.2008 :: Крамбамбуля запрашае на "Рамантычны канцэрт"

14 лютага, у сусветны Дзень усіх закаханых, гурт "Крамбамбуля" запрашае на "Рамантычны канцэрт", які адбудзецца ў мінскім West World Club. У праграме новыя песні і лепшыя хіты, а таксама галоўнае - прыемныя сюрпрызы і неабмежаваны святочны настрой!

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

22.01.2008 :: Песьня НРМ на складанцы Прэм`ер Тузін 2007

За чатыры гады працы музычнага парталу “Тузін Гітоў” на ягоных старонках было прадстаўлена болей за 300 новых беларускіх песень. А калі дадаць сюды блізу 100 рэцэнзій на новыя айчынныя плыты, дык атрымаецца ці не поўны жыццяпіс сучаснай айчыннай альтэрнатыўнай музыкі. Сваеасаблівай песеннай справаздачай мінулага 2007 году стала чарговая складанка музычнага партала “Прэм'ер Тузін-2007”, з’яўленне якой у продажу чакаецца ўжо пры канцы студзеня.

Чытаць далей ›››

21.01.2008 :: N.R.M. заяўлены ў канцэртную частку Рок Каранацыі

Напярэдадні арганізацыі “Рок-Каранацыі 2007” Еўрарадыё паразмаўляла з Юрыем Цыбіным – нязменным арганізатарам славутай узнагароды.

Чытаць далей ›››

18.01.2008 :: Беларускія рок-музыкі далі канцэрт у ЖЭСе

Аляксандар Памідораў, Алег Хаменка, Лявон Вольскі і Ігар Варашкевіч 4 студзеня сабраліся разам, каб даць невялікі акустычны канцэрт, які прайшоў у адным з ЖЭСаў ў мікрараёне Паўднёвы Захад. Як паведаміў ТГ Аляксандар Памідораў, такая акцыя стала магчымай дзякуючы айцу Сяргею з парафіі Сьвятога Антонія, на прапанову якой рок-музыкі і сабраліся разам. Акцыю падтрымаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Чытаць далей ›››

18.01.2008 :: Вольскі ў якасьці Джэка Вераб'я

Нядаўна ў продажы зьявіліся тры новыя фільма на DVD, якія могуць падацца цікавымі ня толькі аматарам беларускамоўнага відэа, але і шанавальнікам беларускіх музычных гуртоў. Вядзецца пра фільмы «Aпаліпсыс» Мэла Гібсана, «Лісты з Іўа Дзімы» Клінта Іствуда ды «Тлум» Алехандро Гансалеса Іньярыту з Брэдам Пітам і Кэйт Бляншэт у галоўных ролях. Справа ў тым, што мэню да дыскаў шчодра прыпраўленае ўрыўкамі зь песень беларускіх выканаўцаў, а таксама прывітанкамі і жартамі музыкаў.

Чытаць далей ›››

15.01.2008 :: Падтрымаем НРМ!

На першай бачыне Тузіна Гітоў апытаньне: Хто варты рок-кароны? Падтрымаем наш гурт!

10.01.2008 :: N.R.M. адкрывае канцэртны сэзон!

4 лютага а 20-й гадзіне ў клюбе "Графіці" мае адбыцца першы ў 2008-м годзе акустычны канцэрт гурту N.R.M. Колькасьць мейсцаў абмежаваная!!! Тэлефон: 671 58 65.

09.01.2008 :: Ці запросяць НРМ на Рок-Каранацыю 2008?

2007 год падараваў нямала яркіх музычных рэлізаў і адкрыццяў. Цягам году па ўсёй краіне выйшла ля шасці дзесяткаў альбомаў рок-выканаўцаў – для нашай культурнай прасторы гэта нямала. Падсумаваць усё і ўзнагародзіць лепшых – такая задача ў штогадовай цырымоніі “Рок-Каранацыя”, якую ладзяць прадзюсер Юры Цыбін ды інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў”.

Чытаць далей ›››

07.01.2008 :: Вынікі-2007. Вэрсія ТГ

ТГ падводзіць вынікі музычнага году ў Беларусі: падзеі, песьні, праект, фэстывалі, кліпы. Безумоўная падзея году — вяртаньні. Але зусім ня ў зьвязку зь візытам рокераў у адміністрацыю. Сёлета свае новыя нумарныя альбомы прадставілі фактычна ўсе героі беларускага рок фронту. «Stasi» ад «дзюбеляў» і «Капітал» ад «ляпісаў» чакалі тры гады, «06» ад «энэрэмаў» выйшаў празь пяць гадоў маўчаньня гурту, а дыск «Усё жыцьцё — дзіўны сон» ад «Крамы» — зьявіўся наагул праз шэсьць год пасьля апошняй новай праграмы.

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81