Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

16.08.2008 :: Be2gether: выступ НРМ прайшоў пад моцным дажджом

Другі дзень у 50 метрах ад беларускай мяжы ў літоўскай вёсцы Нарвілішкі праходзіць буйны еўрапейскі музычны форум Be2gether. Арганізатары нібы прадчувалі, што падчас фэсту будзе кепскае надвор’е і нездарма на афішах намалявалі гумавыя боты. Але моцны дождж, што пачаўся якраз у час адкрыцця фестывалю зусім не папсаваў настрою яго ўдзельнікам.

Чытаць далей ›››

15.08.2008 :: Фінальная частка мэга-туру на Тузіне Гітоў

Нагадваем, што ідзе галасаваньне па фінальнай дванадцатцы выніковага туру года. Падтрымаем сумесную кампазыцыю BN і Лявона Вольскага "Загінулым Паэтам"!

15.08.2008 :: Цікавае інтэрвью з дырэктарам Аўтарадыё

Наша Ніва надрукавала цікавае інтэрвью з гендырэктарам і праграмным дырэктарам бадай што адзінай радыёстанцыі ў краіне, на хвалях якой рэгулярна можна пачуць НРМ, Зэт і Крамбамбулю.

Нагадаем, што Аўтарадыё можна слухаць у Менску і Менскай вобласьці на хвалях 67,7 УКХ і 105,1 FM.

13.08.2008 :: Адраджаецца фэст Рок па вакацыях

Адзін з буйных беларускіх рок-фэстываляў, што праводзіўся ў сярэдзіне 90-х сёлета адраджаецца пасля 12-гадовага перапынку. У свой час, менавіта на гэтым фэсце адбыўся апошні выступ гурта Мроя.

Чытаць далей ›››

13.08.2008 :: Ва Ўкраіне адбыўся фэст BeFree

Пад няспынным дажджом адбыўся выступ гурта ZET на фэсце BeFree, але гэта не перашкодзіла тысячам гледачоў атрымаць сапраўдную асалоду ад любімых песень.

Рэпартажы з фэсту на сайтах:
-- Нашай Нівы
-- Эўрапейскага Радыё
-- Свабоды: #1, #2
-- generation.by
-- belmusic.org
-- Тузіна Гітоў.

07.08.2008 :: Канчатковая праграма фэсту Be2gether

Гадзінны выступ NRM на галоўнай сцэне пачнецца 15-га жніўня а 18-й. Не прапусьціце!

07.08.2008 :: На сайце Be2gether з явілася старонка, прысьвечаная НРМ

Інфармацыя пададзена на ангельскай, літоўскай і расейскай мовах.

Чытаць далей ›››

05.08.2008 :: Он-лайн канфэрэнцыя

Тэкст он-лайн канфэрэнцыі з Лявонам Вольскім, адбыўшайся на сайце delfi.lt.

05.08.2008 :: Гурт N.R.M. выклаў рарытэтную песню, каб дапамагчы сабраць грошы для Мішы Ларына

Гурт N. R. M. выклаў на сайце serca.tut.by для вольнага пампавання рарытэтную песню "13". Мэта акцыі - дапамагчы сабраць 350 тысяч еўра, патрэбных Мішы Ларыну, каб зрабіць аперацыю па перасадцы сэрца. Зараз на яго рахунку толькі дзясятая частка неабходных сродкаў. Грошы можна пералічыць праз банк і Webmoney.

Чытаць далей ›››

04.08.2008 :: Лявон Вольскі: Басовішча – па-за канкурэнцыяй!

Напярэдадні фэсту “BeFree” Лявон Вольскі – чалавек, які мае нейкае дачыненне да гурта “ZET” – распавёў Еўрарадыё пра сваё адчуванне горада Львова, растлумачыў, чаму малады фэст не можа стаць канкурэнтам “Басам”, і чарговы раз расказаў пра сваё ўяўленне свабоды.

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81