Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

07.03.2007 :: 8 сакавіка

Ад імя ўсіх НРСМаўцаў віншуем нашых любых НРСМавак са сьвятам! Заставайцеся заўсёды такімі ж прыгожымі, пяшчотнымі і вясёлымі! І не забывайцеся наведваць канцэрты!

Абмяркаваць на форуме

05.03.2007 :: 50 тысячаў наведвальнікаў!

Згодна з лічыльнікам Акавіты ў нядзелю наш сайт наведаў 50-ці тысячны наведвальнік!

PS: разам мы можам зрабіць наш сайт яшчэ болей вядомым, калі кожны ў сваім блогу, альбо на сваім сайце, альбо на іншых сайтах і форумах, размесьціць наўпроставаю спасылку на http://nrsm.org і тэкст кшталту "Фан клюб найлепшай рок каманды ў сьвеце" :).

02.03.2007 :: 25 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю»

У Варшаве 25 сакавіка адбудзеца грандыёзны канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю” у самым цэнтры гораду на Замкавым пляцы – пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў адзін з арганізатараў канцэрту з грамадзкай арганізацыі “Свабодная Беларусь” Куба Міхалоўскі.

Чытаць далей ›››

01.03.2007 :: "Pete Paff": "Паглыбленьне". Прэзэнтацыя

У малой залі Палацу Рэспублікі прайшла прэзэнтацыя новага праекту гурту "Pete Paff" "Паглыбленьне". Сама праграма была пасьпяхова апрабаваная на польскай і нямецкай публіцы, і вось цяпер чарга дайшла і да Беларусі.

Музычныя крытыкі вызначылі стыль новага альбому як lounge folk - больш блізкі да слухачоў фолк, які можна слухаць і пад які можна танцаваць. Музыка Піт Паўлаў распавёў, што працавалі над альбомам тры гады, і сапраўды пачыналі з мінімальнай колькасьці інструмэнтаў.

Чытаць далей

01.03.2007 :: Макулятурнае чытво па-беларуску

Pulp FictionПіт Паўлаў, Ганна і Лявон Вольскія, Ігар Варашкевіч, Аляксандр Памідораў ды іншыя прынялі ўдзел у перакладзе і агучваньні па-беларуску геніяльнай стужкі Квэнтына Таранціна. Каардынатары перакладу з творчай ініцыятывы “Беларускі гальфстрым” падкрэсліваюць, што “Крымінальнае чытво” (Pulp Fiction) яны абралі з пэўнымі мэтамі “вывесьці беларускую мову з рэзэрвацыі, зрабіць яе сучаснай, моладзевай”. Дзеля гэтага перакладчыкі стужкі адшукалі каля 500 арыгінальных беларускіх лаянак, якія з такім смакам прамаўляюць акцёры дубляжу.

Шукайце DVD у распаўсюднікаў.

28.02.2007 :: Боль і радасьць «Рок‑Каранацыі»

Рок КаранацыяЦі варта праводзіць «Рок‑Каранацыю» у сучасных беларускіх умовах, калі выканаўцы адлучаныя ад дзяржаўных мэдыяў, канцэрты забараняюцца, а ў «чорных сьпісах», распрацаваных супольнымі намаганьнямі ідэалягічнага аддзелу Адміністрацыі прэзыдэнта і Мінкультам прысутнічаюць ня толькі назвы камандаў, што муляюць чыноўніцкае вока, але і канкрэтныя асобы. Раней у тых сьпісах былі пазначаны толькі тыя, хто выступіў на мітынгу ў ліпені 2004 году. Потым ён стаў пашырацца. І цяпер арганізатарам канцэртаў раяць не выпускаць на сцэну ня толькі N.R.M., «Краму» ды «Палац», але і асобна Вольскага, Варашкевіча і Хаменку.

Поўны тэкст артыкулу чытайце на сайце Нашай Нівы.

Абмяркаваць на форуме

26.02.2007 :: Гадзючнік -- лепшая песьня году!

Па выніках мінулага году, у намінацыі "Лепшая песьня" перамогу атрымаў N.R.M. з гітом Гадзючнік! Віншуем!

Чытаць далей ›››

24.02.2007 :: Нашы на Рок Каранацыі 2006

Рок КаранацыяМеней за суткі засталося часу да пачатку ўрачыстай цырымоніі ўганараваньня лепшых гуртоў і музыкаў мінулага году. N.R.M., альбо праекты ягоных удзельнікаў, прадстаўленыя ў трох намінацыях:

Намінацыя "Гіт Году": Гадзючнік (НРМ), Аўтабіяграфія (Вольскі і Варашкевіч)

Намінацыя "Рок выканаўца году": гурт ZET

Намінацыя "Традыцыі і сучаснасьць": гурт Pete-Paff

Спадзяемся на Карону!

Абмяркаваць на форуме

22.02.2007 :: Metallica па-беларуску

Сёння, ў інтэрвью на Аўта Радыё, Піт паведаміў слухачам, што гурт Піт Паф падрыхтаваў ужо і другі свой альбом.

Кружэлку будуць складаць кавэры сусьветна вядомых гуртоў. У прыватнасьці, было паведамлена пра кавэр NRM (якой менавіта песьні, не паведамлялася. Няўжо гаворка ідзе пра "Песьні пра каханьне" з "Візы НРМ"?), а таксама пра перасьпеў знакамітай Nothing else matters гурта Металіка, што па-беларуску будзе называцца "Ці істотна ўсё гэта?"

22.02.2007 :: Канцэрт PETE PAFF

28 лютага ў малой залі Палаца Рэспублікі пройдзе канцэрт-прэзэнтацыя плыткі "Паглыбленьне" ад гурта PETE PAFF - сольнага праекту гітарыста легендарнага N.R.M. Піта Паўлава. У імпрэзе таксама возьме ўдзел і бубнач N.R.M. Алезіс Дземідовіч.
Па словах Піта, госьцікаў канцэрту чакае незвычайнае шоў з танцамі, відэашэрагам і нечаканымі сюрпрызамі.

Падрабязьней пра канцэрт можна даведацца на сайце "Тузіна Гітоў".

Абмяркаваць на форуме

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81