Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

08.04.2010 :: Басовішча сёлета пройдзе 16-17 ліпеня

16-17 ліпеня Гарадок на Беласточчыне ўжо ў 21-ы раз будзе прымаць Фестываль музыкі Маладой Беларусі «Басовішча», які нязменна ладзіцца Беларускім аб’яднаннем студэнтаў.

Чытаць далей ›››

07.04.2010 :: Стань героем кліпа праекту "Беларускае караоке"

Беларускі партал TUT.BY і аўтар праекту “Белая яблыня грому” Лявон Вольскі, а таксама знакаміты беларускі рэжысёр Анатоль Вечар запрашаюць усіх ахвотных стаць героямі кліпа на песню “Пахне чабор”. Нагадаем, гэтай кампазіцыяй, напісанай на верш Петруся Броўкі, і распачаўся праект “Беларускае караоке TUT”.

Чытаць далей ›››

05.04.2010 :: Найдутся ли такие безумцы?

"В 2006 году ведущих белорусских рок-исполнителей настигла участь быть названными почетным словом "пидорасы". И вчерашние рокеры вмиг стагнировали в "оркиров". Специальную программу отвели про то, чтоб втолковать тем, кто понятия не имел о группе "N.R.M.", какая это антибелорусская зараза."

Піша Алег Клімаў. Карэспандэнт газеты "Советская Белоруссия".

04.04.2010 :: Можа, хто любіць сьпяваць караоке?

lvolski:

Можа, хто любіць сьпяваць караоке? Дык вось Вам спасылачка:

http://news.tut.by/165965.html

Там песьня на словы Куляшова. І мінусоўка. У сьветлы Велікодны час можна ціха прасьпяваць пра складаныя пачуцьці... Зь Вялікаднем усіх!

04.04.2010 :: Беларускі рок online

Свята альтэрнатыўнай музыкі — “Жывы гук online” прагучала ў межах фэсту “Fun House” ад разважліва-філасофскіх акордаў да надрыўнага вакалу ў брутальнай мелодыцы драйву у экспазіцыйнай залі мінскага Палацу мастацтваў 2-га красавіка.

Чытаць далей ›››

02.04.2010 :: Песьні на "Свабодзе"

lvolski:

Вось пачаў пісаць песенькі на сайце "Свабоды". Тыпу, "на злобу дня". Гэта ніякі не адыход убок ад генэральнае лініі і не вяртаньне да "Куплетаў і прыпеваў", проста паралельная рэчаіснасьць. Калі нехта знойдзе там чаго для сябе карыснага, цікавага ці пазнавальнага, мне будзе прыемна. Вось, напрыклад:

http://www.svaboda.org/content/article/1998540.html.

Назоў і фотка - гэта не мая йдэя, шмат каму не спадабаецца, але ж заўсёды камусьці штосьці не даспадобы...

31.03.2010 :: Наступны Жывы гук ON-line пройдзе ў Fun House

Арганізатары чарговага канцэрту ў межах праекту “Жывы гук ON-line” вызначыліся са складам удзельнікаў.

З некалькіх дзясяткаў прапаноў былі адабраныя 4 гурты, якія і сыграюць на першым канцэрце вясновай серыі “Жывога гуку”. Гэта гурты “Глебстеры”, Re1ikt, The Blackmail і “Мутнаевока”. Традыцыйна хэдлайнерам канцэрта стане гурт Garadzkija на чале з адным з аўтараў праекту, Пітам Паўлавым.

Чытаць далей ›››

31.03.2010 :: Лявон Вольскі і Open Space прадставяць Беларусь на Be2gether

На фэстывалю Be2gether, які пройдзе ў Нарвілішках з 25 па 27 ліпеня, выступяць два беларускія выканаўцы. Літоўцы абралі Лявона Вольскага і гурт Open Space. Празь вялікую колькасьць заяваў ад беларускіх выканаўцаў, арганізатары фэсту разглядаюць магчымасць зрабіць асобную беларускую сцэну.

Чытаць далей ›››

27.03.2010 :: Імёны Беларусі: топ-12

Шаноўныя сябры!

Сайт “Будзьма разам!” распачаў акцыю “Імёны Беларусі: топ-12″.

Мэта акцыі — выбраць імёны тых асобаў, якія сёння могуць найбольш паспяхова ствараць пазітыўны вобраз Беларусі ў свеце.

Чытаць далей ›››

27.03.2010 :: Беларусь спявае караоке: слухай ды пераймай эстафету!

Працягваецца супольны караоке-праект беларускага парталу TUT.BY і аўтара праекту “Белая яблыня грому” Лявона Вольскага. Мы прапанавалі заспяваць пад “мінусоўку” дзве кампазіцыі з альбому – “Пахне чабор” на верш Петруся Броўкі і “Гэй, наперад” на верш Янкі Купалы. А вы – заспавялі з задавальненнем. Спадзяемся на працяг, бо ў такім выпадку мае шанец з’явіцца другая частка альбому “Белая яблыня грому”, народная.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81

Апошнія тэмы на форуме: