Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

13.09.2006 :: ВІНШУЕМ!

Сёньня, 14 верасьня, дзень нараджэньня сьвяткуе адзіны й непаўторны вакаліст N.R.M., міністар працы й абароны Лявон Вольскі! Пісаць нешта доўгае й душакранальнае няма сэнсу, бо жадаць гэтаму чалавеку можна толькі самага найлепшага. Таму скажам коратка й трапна: Лявон, каб Вы заўсёды былі, і ўсё ў Вас было!
Далучыцца да віншаваньняў і пажадаць нешта непасрэдна ад сябе можна ў адмысловай тэме на форуме НРсМ.

Абмяркаваць на форуме

13.09.2006 :: N.R.M. пачуюць у Швэцыі!

26 верасьня N.R.M. зайграюць канцэрт у каралеўскім тэатры, на экспэрымэнтальнай сцэне ў Стакхольме. Падтрымае легендарны беларускі рок-гурт вакалістка INDIG'і Руся, якая менавіта ў гэты час таксама наведае сталіцу Швэцыі. Рок-князёўна 2005-га году выканае некалькі песень разам зь Лявонам Вольскім.

09.09.2006 :: Канцэрт N.R.M. у Маладэчна адмяняецца

Па тэхнічных прычынах канцэрт N.R.M. у Маладэчна, які мусіў адбыцца 17 верасьня, перанесены на няпэўны тэрмін. Арганізатары і гурт прыносяць прабачэньні за нязручнасьці і абяцаюць зладзіць выступ як толькі гэта стане магчыма.

01.09.2006 :: Першае восеньскае паседжаньне

У гэтую нядзелю, 3 верасьня, адбудзецца першае восеньскае паседжаньне фан-клюбу N.R.M.. Месца і час сустрэчы старыя — выйсьце са станцыі мэтро «Першамайская» а 15:00.

26.08.2006 :: Абнаўленьне фотагалерэі

У фотагалерэю дададзеныя здымкі зь пяці канцэртаў N.R.M. за апошнія паўгады, ў тым ліку з учорашняга «Песьні Свабоды».

21.08.2006 :: «Нам усім гамон!»

Вось тут можна спампаваць флэшанімацыю рукі спадара Рогача на песьню «Нам усім гамон!». А яшчэ вышэй азначаны сябар, які, дарэчы, зьяўляецца і аўтарам гэтага сайту, прапануе скін для Winamp'а. Для таго, каб яго ўсталяваць, дастаткова проста скапіраваць архіў у папку skins вашай праграмы. Дарэчы, мы будзем вельмі радыя і надалей атрымліваць плады народнай творчасьці, якія якім-небудзь бокам датычацца творчасьці міністраў НРМ.

21.08.2006 :: N.R.M. зайграе на Бангалоры!

25 жніўня на плошчы Бангалор мае адбыцца вялікі рок-канцэрт «Песьні Свабоды», які зьяўляецца лягічным працягам праекту з ужо двух дыскаў «Песень» кампаніі VolaMusic. Акрамя N.R.M. удзел у мерапрыемстве возьмуць такія гурты як КРАМА, TAV.MAUZER, PAMIDOR/OFF, PLAN, BAND A ды іншыя. Арганізатары заўпэўніваюць, што імпрэза адкрытая і легальная. Аднак пры гэтых словах узгадваецца ліпень 2004-га, калі акцыя на знаёмым Бангалоры таксама была дазволенай уладамі… Але гэта так, да слова, каб потым не зьдзіўляліся :) Пачатак а 18-й, уваход вольны.

21.08.2006 :: N.R.M. едзе ў Маладэчна

17 верасьня ў горадзе Маладэчна ў памяшканьні «Мастер Клуб» адбудзецца адзіны канцэрт гурта N.R.M.! Кошт квіткоў 10'000 р. Замова па тэлефонах: 6781899, 5023060, 6089586, 5062405.

14.08.2006 :: ZET+IQ48 у «Юле»

15 верасьня ў клюбе «Юла» мае адбыцца вялікі сяброўскі канцэрт гуртоў ZET і IQ48!
Кошт квіткоў: 10'000 р. папярэдне, 15'000 р. у дзень канцэрта.
Даведкі па тэлефоне: 689 40 48

14.07.2006 :: Прэм'ера песьні - «Менск і Мінск»

Прапануем Вашай увазе live-запіс новай песьні N.R.M. «Менск і Мінск». Запіс зроблены 27 чэрвеня на акустычным канцэрце ў клюбе «Графіці».

N.R.M. - «Менск і Мінск»

Абмяркаваць на форуме

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81