Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

30.12.2006 :: Перавыданьне LaLaLaLa

Як стала вядома ад набліжаных да гурту людзей, бліжэйшым часам у дыскарні паступіць наклад перавыдадзенага альбому 1995 году "LaLaLaLa". Быццам бы дыскі ўжо гатовыя і справа толькі за вокладкай. Дзеля яе аздобы і абвешчаўся конкурс на пошук рарытэтнага пляката гурта.


Дарэчы, ўпершыню альбом "LaLaLaLa" на CD быў выдадзены менскай фірмай "Каўчэг". Ніжэй можна паглядзець, як выглядала вокладка той кружэлкі.

Чытаць далей ›››

28.12.2006 :: На Каляды Лявон атрымаў падарунак ад Стынга

Летом у нас был концерт в Германии. И через знакомых я передал Стингу пару своих дисков. Они работали со Стингом, когда он записывал на Deutsche Grammophon свой новый альбом, - рассказал «Комсомолке» лидер группы N.R.M. Лявон Вольский. - А на Коляды эти же знакомые передали мне диск с автографом Стинга. Было очень неожиданно. Приятно, что звезда мирового масштаба знает, что такое Беларусь, и что там есть музыканты.

28.12.2006 :: Тост у навагоднюю ноч

БелГазета апытала вядомых людзей на конт які тост падымуць яны ў навагоднюю ноч:

Лявон ВОЛЬСКИЙ, лидер группы N.R.M. У нас вообще-то не принято пить за что-то конкретное в Новый год. Мы просто поздравляем с праздником друг друга. Значительным можно назвать то, что в этом году мы со своими проектами много ездили по миру. Дописываем сейчас альбом N.R.M и праздничный альбом «Крамбамбули». Хочется надеяться, что в следующем году изменится ситуация в культуре. Но надежды надеждами, а действительность действительностью. Требовать от последней того, что ты хочешь, глупо. Для этого нужны глобальные изменения. Но хочется верить, что исчезнут разного рода идиотские запреты.

PS: Дзякуй ЧЕКу за інфармацыю.

27.12.2006 :: Вынікі музычнага году

Напрыканцы году шмат якія традыцыйныя і электронныя выданьні падсумоўваюць вынікі музычнага жыцьця краіны.

"Хоць новага альбому ад N.R.M. і «Крамбамбулі» сёлета не дачакаліся, іхны лідэр Лявон Вольскі працягвае заставацца ў топе галоўных асобаў. N.R.M. сёлета дзе толькі не грала — і ў пасольскіх рэзыдэнцыях, і ў паўпадпольных кавярнях, і на лецішчах у сяброў — але толькі не ў банальных канцэртных залях. Нізьзя! Тым ня менш, адсутнасьць дазволеных канцэртаў не нашкодзіла тутэйшай публіцы на памяць вывучыць яшчэ ня выдадзены новы гіт N.R.M. «Мінск‑Менск». Альбом каманды, дарэчы, ужо цалкам запісаны і чакае на сваё выданьне налета."

Піша Наша Ніва. А вось радкі з артыкулу музычнага аглядальніка Штодзёньніка Міхаіла Казакова:

В среднем весе ничего особенного не происходило. N. R. M. делали революцию и играли на квартирниках (...) За весь год одна действительно интересная пластинка - Zet "Radzima.com", и та состоит из демо-записей, сделанных еще в 2004 году. Впрочем, эти демо-записи являются одним из лучших рок-альбомов последних лет. Лявон Вольский forever, что и требовалось доказать.

26.12.2006 :: Разгром на ЗБСе

22 сьнежня на сядзібе незарэгістраванай арганізацыі "Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў" праходзіў сьвяточны канцэрт з удзелам музыкі Зьмітра Казлоўскага і гурту “Знарок”. Калі вечарына ўжо падыходзіла да свайго завяршэньня ў памяшканьне ўварваліся амонаўцы, міліцыянты і супрацоўнікі кдб. Каля трыццаці чалавек былі затрыманыя і на аўтазаках перавезеныя ў Савецкі РУУС. Там з іх узялі тлумачэньні і адпусьцілі. Двух чалавек -- Алеся Міхалевіча й Васіля Лепеша арыштавалі. 26-га сьнежня адбыўся суд, дзе суддзя Людміла Савасьцян на падставе сьведчаньняў амонаўца Зьміцера Карагоды прысудзіла кожнаму па пяць сутак вязьніцы. Быццам бы хлопцы уначы лаяліся матам і чапляліся да міліцыянтаў...

PS: З блогаў сьведкаў: кдбэшнікі вынесьлі з ЗБС усё, што толькі змаглі. Цікава, і касэты з выставы таксама? Ранейшыя альбомы НРМ, Мроі, Крамы і г.д.

Абмяркаваць на форуме

24.12.2006 :: Аўтабіяграфія на CD

Па выніках году музычны партал Тузін Гітоў выдаў кружэлку "Прэм'ер Тузін", якая ўтрымлівае 12 асноўных кампазыцыяў і яшчэ 30 бонусных mp3 файлаў. На ёй вы знойдзеце знакамітую "Аўтабіяграфію", выкананую Вольскім і Варашкевічам пад час канцэрту ў Варшаве. Дарэчы, гэтая песьня заняла першае месца ў выніковым Гіт-парадзе году.

PS: нагадаем таксама, што да 28 снежня працягваецца чарговы тур у якім вы можаце аддаць свой голас за кампазыцыю "Love Story - Don`t Worry" гурта ZET.

24.12.2006 :: Гюнэш і бляндынкі

Зусім крыху, ну самым краем вока, сочым мы за творчымі шляхамі людзей, што калі-некалі мелі дачыненьне да НРМу, альбо ягоных сайд-праектаў. Усе мы добра памятаем Гюнэш Абасаву, сьпявачку з Баранавічаў, што пасьпяхова прайшла кастынг на ролю жаночай вакалісткі Крамбамбулі і, пераважна дзякуючы ёй, трапіла на поп сцэну Беларусі. Потым быў удзел у славянскім базары, адбор на эўравізію... Карацей, агонь, вада і медныя трубы. Урэшце, Гюнэш адцуралася ад Крамбамбулі і распачала сольную кар'еру. І вось, пад Каляды, Гюнэш парадавала сваіх прыхільнікаў, ператварыўшыся з пякучай чарнявай паўднёвай прыгажуні ў сапраўдную беларускую бляндынку.

PS: якім усёж-такі напружаным, паўнавартасным жыцьцём жыве нашая поп-тусоўка. Хто распранецца, хто пафарбуецца... Цікава, а проста сьпяваць яны не спрабавалі? :)

PPS: пакуль шукаў пераклад расейскага "отречься" прыгадаў радкі з вершу Куляшова:

"Вось i бiлет твой,- казау ён ласкава,-
I ад яго на вачах у людзей
ты адцурайся - выгодная справа,-
Жыць застанешся, жыцьцё даражэй!"

23.12.2006 :: Калядны падарунак ад Крамбамбулі

Лявон Вольскі і кампанія віншуюць усіх з надыходзячымі сьвятамі і дораць дзьве калядныя песьні.

22.12.2006 :: Найпапулярнейшы выканаўца году

Дзякуй Ікс за інфармацыю пра яшчэ адно галасаваньне. На гэты раз на сайце сеткі музычных крамаў Містэрыя Гуку. Падтрымаем самы папулярны гурт году!


Хто абярэ Паліну Смолаву будзе адразу выключаны з НРСМу! :)

Абмяркаваць на форуме

21.12.2006 :: Лепшая песьня 2006 году

На сайце газэты Наша Ніва распачатае галасаваньне на лепшую песьню 2006 году. Сярод прапанаваных варыянтаў кампазыцыі "Гадзючнік" і "Менск і Мінск" ад НРМ.

Падтрымаем!

Абмяркаваць на форуме

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81