Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

13.07.2006 :: Лявон Вольскі пра вылет песьні «Гадзючнік» з гіт-параду «Тузін Гітоў»

Лідэр N.R.M. Лявон Вольскі ласкава падзяліўся з карэспандэнтам «Тузіна Гітоў» сваімі ўражаньнямі ад новых незвычайных правілаў галасаваньня ў выніковым туры сэзону 2006: «Прыкольна! Зразумела, як да нас ставяцца некаторыя. Мы ніколі не былі за тое, каб усе нас любілі, каб перад намі ўсе дзьверы былі адчыненыя. Добра, што існуе такая страшная палярнасьць. Галоўнае, што людзі неабыякавыя, што нашая творчасьць усё роўна не дае спакою».

Чытаць далей ›››

13.07.2006 :: N.R.M. пачалі запіс новага альбому!

Сымвалічна, але менавіта 3-га ліпеня, у так званы Дзень Незалежнасьці, пачала адлік часу да дня свайго нараджэньня доўгачаканая плытка гурта N.R.M.

Чытаць далей ›››

06.07.2006 :: ПРЭМ’ЕРА КЛІПА: N.R.M. — «Гадзючнік» («Усё роўна мы пераможам»)

Відэа, рэжысэрам якога стаў вядомы швэцкі дакумэнталіст Томас Норданстад, здымалася падчас вясновых падзей у Беларусі і, па зразумелых прычынах, ня зьявіцца ў ратацыі беларускіх каналаў.

Чытаць далей ›››

14.05.2006 :: Пытаньні і апытаньні

Сёньняшняе паседжаньне хоць і было нешматлікім, але падштурхнула да вырашэньня некаторых пытаньняў.

Чытаць далей ›››

14.05.2006 :: Прэм'ера песьні - "На дахалеры!"

Прапануем Вашай увазе live-запіс новай песьні N.R.M. «Нас дахалеры!», а таксама тэкст твору, аўтарам якога стаў нязьменны бубнач гурта Алезіс Дземідовіч, каб на наступным канцэрце мы ўжо маглі на ўсю моц сваіх галасавых сьвязак падтрымаць спадароў міністраў і прадэманстраваць, што нас сапраўды дахалеры :)

Чытаць далей ›››

08.05.2006 :: Новая песьня — «Кітай»

Учора адбыўся чарговы канцэрт N.R.M.. Напэўна, самая цікавая падзея канцэрту — песьня ў выкананьні Алезіса Дзямідовіча «Кітай». Вясёлая, прыкольная і нязвычайная :) Невялічкі фрагмэнт песьні ў вельмі дрэннай якасьці прапаную вам паслухаць :) Усяго толькі 300 кілябайтаў :)

Некалькі здымкаў з канцэрту можна паглядзець у нрмаўскім LiveJournal-каммуніці :)

19.04.2006 :: Першае красавіцкае пасяджэньне

У нядзелю, 23 красавіка, адбудзецца першае красавіцкае пасяджэньне фан-клюбу N.R.M.. Прыйшла сапраўдная вясна, трэба выбрацца з сваіх логавішчаў і зноўку сустрэцца. Гэта будзе першае вулічнае пасяджэньне ў новым годзе. Сустракаемся ў нядзелю а 15:00 ля выхаду з мэтро «Першамайская» (у бок да набярэжні Сьвіслачы). Бярыце добры настрой! У каго дрэнны — бярыце піва :) Хто замаўляў квіткі на бліжэйшы канцэрт праз фан-клюб — бярыце грошы :) Да хуткай сустрэчы!

13.04.2006 :: Вялікі электрычны канцэрт 7 траўня

7 траўня адбудзецца вялікі электрычны канцэрт гурту N.R.M.. Пачатак канцэрту а 19-й, кошт квіткоў — 20000 р. Усе жадаючыя замовіць квіткі і пайсьці разам з фан-клюбам — пакідайце свае паведамленьні на форуме!

Даведкі па тэлефонах:
МТС — 560-92-94, 506-24-05, 796-68-54
VELCOM — 608-95-86
BELCEL — 276-00-77

Абмяркаваць на форуме

02.04.2006 :: «Усё роўна мы пераможам!»

На «Тузіне гітоў» прэзэнтаваная новая песьня N.R.M. «Усё роўна мы пераможам! (Гадзючнік)». Яшчэ чатыры дні будзе цягнуцца галасаваньне ў гіт-парадзе. Але ўжо зараз зразумела, што новая песьня N.R.M. пераможа зь вялікім адрывам! Дык давайце ж паб'ем усе рэкорды «Тузіна гітоў» па колькасьць галасоў!!! :)

15.02.2006 :: Лявон Вольскі адказаў на пытаньні прыхільнікаў

Сёньня Лявон Вольскі цягам некалькіх(!) гадзінаў адказваў на пытаньні прыхільнікаў беларускага року і ня толькі. Музыка, як заўсёды, цюкаў па клявішах сам і адказаў усім госьцікам форуму. Некалькі пытаньняў закранулі непасрэдна наш фан-клюб:

Што там з Канстытуцыяй НРМ? Сакратар па юрыдычных пытаньнях СС НРСМ Ян Марозаў
Працуем. Вы мусіце штодня дасылаць СМС да мяне: “не забудзьцеся на Канстытуцыю!”. І я не забудуся.

На якiх сайтах у Iнтэрнеце можна пачытаць пра NRM? Сяргей, Вiлейка
nrm.by.com – гэта афіцыйная старонка. А ўжо адтуль можна зайсьці яшчэ шмат куды, дзе ёсьць іншая інфармацыя. Напрыклад, пра НРСМ – фан-клюб нашае каманды.

Як вы ставіцеся да стварэньня фан-клюбу N.R.M.?
А як мне ставіцца? Я бязьмерна шчасьлівы й радасны.

Ня ведаю нават чаго спытаць... Хочацца проста падзякваць за ўсё! ДЗЯКУЙ, ЛЯВОН!!! Slaver
А-а! Канстытуцыя! Узгадаў!

Ці можа пашпарты грамадзян Н.Р.М. змяніць на партбілеты :o)?
Не. Мы дзяржава, таму толькі пашпарты. А партбілеты можна ўвесьці ў СС НРСМ (Суполка Сяброў Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі) - наш фан-клюб. Звярніцеся да іх з гэтай прапановай.

Цалкам канфэрэнцыю можна прачытаць на форуме Радыё Свабода, фотаздымкі знаходзяцца тут.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81