Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

09.01.2009 :: Пугач і Вольскі на ТГ: Такога няма нідзе

Лідэры «J:морс» і N.R.M. прэзэнтуюць у першым туры году на ТГ свой сумесны твор «Такога няма нідзе». Лявон Вольскі напісаў яго адмыслова для настальгічнага праекту па 60-х гадах, які быў прэзэнтаваны ў межах навагодняга шоў на тэлеканале «Белсат» і выйдзе на дысках у лютым. На песьню пра беларускія вадаёмы найперш паўплывалі Пол Макартні і Макс Леанідаў, а зьявілася яна пасьля таго, як музыка наведаў рыбарню.

Чытаць далей ›››

08.01.2009 :: Сольны канцэрт Лявона Вольскага

24 сьнежня ў фальварку "Добрыя мысьлі" (вул. Магілёўская, 12) Лявон Вольскі зноў зайграе "Куплеты і прыпевы". Пачатак а 19-й. Кантактныя тэлефоны: (029) 254-49-09, (029) 671-58-65.

06.01.2009 :: Кліпы НРМ, Зэт, Крамбамбулі на ДВД Кліп-марафон 1988-2008

Намаганьнямі Культурніцкай камісіі БНФ і БМА выйшаў першы беларускі DVD - анталёгія беларускіх кліпаў ад далёкага 1988 года. На дыску сабраныя 42 кліпы, як кілямэтраў у марафонскай дыстанцыі, і яшчэ адзін - унікальная знаходка. Гэта кліп "Гомельскі Вальс". Ён быў зьняты Ягорам Хрусталёвым (сёньня генэральны прадусар АНТ), прымеркаваны да 10 годзьдзя аварыі на ЧАЭС. У кліпе зьняліся Ярмоленка, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і іншыя. Але кліп зьнік з архіваў БТ. Відаць не ўпісаўся ў новую ідэалёгію.

Чытаць далей ›››

06.01.2009 :: Zet і дуэт Вольскі і Памідораў у радыёперадачы Новая Зямля

8 студзеня а 23-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by):
- Лявон Нарушэвіч з псыхадэлічна-шумавым прысьвячэньнем гарэлцы “Vot Ka”;
- альбом хмельных вальсаў ад Зьмітра Вайцюшкевіча (песьня з рэпэртуару Анжэлікі Агурбаш);
- “Neuro Dubel” выконвае кавэр на “Rammstain” – “Бухаст”;
- рарытэтная чумацкая песьня ад гурту “Ліцьвіны”;
- гурт “Zet” са сваім адзіным акустычным творам пра “Крыжачок”;
- бард Віктар Шалкевіч – дэбютнік “Prawincyja” (1992 г.);
- хіп-хопавы дуэт Памідораў & Вольскі – “Дзень без гарэлкі”;
- а таксама Рыгор Барадулін, “Народны альбом” і ансамбаль “Бяседа”.

26.12.2008 :: Беларускі гурт J:морс даў канцэрт па заяўках і нечакана спеўся з Вольскім

Хор прыхільнікаў "J:морс" гучна спяваў песні любімага гурта. Лявон Вольскі падарыў Уладзіміру Пугачу вуду. Мужчыны прадставілі публіцы сумесны твор пра рыбалку. Як гэта ўсё адбывалася - глядзіце ў фотарэпартажы на сайце Эўрарадыё!

24.12.2008 :: Шчаслівых Калядаў і Вясёлага Новага Году!

Усіх са сьвятамі! Посьпехаў, грошай, здароўя, каханьня... Спадзяемся на вясёлыя сустрэчы ў наступным годзе, канешне ж на канцэртах НРМ і Крамбамбулі!

17.12.2008 :: Паўлаў абвесьціў кастынг

Неўзабаве пачнуцца здымкі кліпу гурта GARADzKIJA. У Піта Паўлава ўжо існуе адпаведная дамоўленасьць на гэта зь беларускім тэлебачаньнем і рэжысэрам Анатолем Вечарам, ужо гатовы і сцэнар. Не стае адзінага. Піт Паўлаў: «Геніяльнасьць абранай песьні гарантуе бясконцую славу новаму кліпу. Не хапае толькі галоўнае гераіні, той самай, юнай і прыўкраснай прыхільніцы рок-музыкі, здольнай сыграць сябе самую, шчыра і кранальна закаханую ў рок-культуру і, у прыватнасьці ў творчасьць гурта GARADzKIJA».

Чытаць далей ›››

13.12.2008 :: Garadzkija выступяць у Парламенце

Гарадзкія ў Гародні

14 студзеня ў Гродна ў рэстаране “Парламент” гатэлю “Гродна” ў межах кампаніі “Будзьма!” адбудзецца вялікі канцэрт гурту Garadzkija!
Разам з імі выступяць пераможцы “Басовішча” гурт Tlusta Lusta, а таксама Minerva, Pet Nihil і Твой Горад.

Пачатак а 18.00

05.12.2008 :: Вольскі і Анемпадыстаў напішуць новыя песні для Народнага альбому?

Сёлета ўдзельнікі праекту вырашылі зрабіць два канцэрты, а з наступнага году паабяцалі зламаць традыцыю і зайграць «Народны альбом» як мінімум тры ці чатыры дні запар.

«11 год запар без усялякіх ньюсаў і неспадзяванак «Народны альбом» збірае поўныя залы» — такімі словамі распачаў канцэрт Міхал Анемпадыстаў.

Чытаць далей ›››

05.12.2008 :: У мюзікле пра Максіма Багдановіча ролю паэта сыграе Святлана Зелянкоўская

А гурт “N.R.M.” адмыслова для гэтай дзеі рыхтуе новую песню на верш класіка. Еўрарадыё зазірнула на рэпетыцыю чарговага твора Ларысы Сімаковіч.

Прэм’ера сучаснай містэрыі Сімаковіч абяцае стацца сенсацыяй. Ужо хаця б фактам таго, што ролю Багдановіча ў ёй выканае … жанчына (!) – знакамітая актрыса Купалаўскага тэатра, а да таго ж выхаванка сімаковічаўскай “Госьціцы” Святлана Зелянкоўская. Але да эпатажу, жадання “падмаляваць вусы Джакондзе” дадзенае вырашэнне не мае аніякага дачынення.

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81