Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

03.11.2005 :: Падрабязнасьці афіцыйнае прэзэнтацыі НРсМ

Запрашэньне на афіцыйную прэзэнтацыю НРсМ будзе адбывацца наступным чынам:
1. на бліжэйшым паседжаньні будзе складзены сьпіс запрошаных сяброў НРсМ, якія будуць абірацца сярод зарэгістраваных на нашым форуме;
2. адбор будзе праходзіць толькі сярод МЕНСКІХ сяброў НРсМ, таму раю ўсім удакладніць свае рэгістрацыйныя дадзеныя (калі ў кагосьці зь іншагародніх ёсьць вялікае жаданьне прыняць удзел у гэтай гістарычнай падзеі, лістуйце на [email protected]);
3. у сьпіс запрошаных трапяць выключна тыя сябры НРсМ, хто прымае актыўны ўдзел у жыцьці фан-клюбу;
4. усім запрошаным на e-mail, які Вы ўказвалі пры рэгістрацыі ў фан-клюбе, будзе даслана афіцыйнае запрашэньне з усімі падрабязнасьцямі.

БЛІЖЭЙШАЕ ПАСЕДЖАНЬНЕ НРСМ АДБУДЗЕЦЦА Ў НЯДЗЕЛЮ 6-ГА ЛІСТАПАДА. СУСТРАКАЕМСЯ Ў 14.30 НА ПЛОШЧЫ Я. КОЛАСА ЛЯ ПОМНІКА ЯМУ Ж. ДЛЯ ТЫХ, ХТО СПАЗЬНІЦЦА, ТЭЛЕФОНЫ: 340 46 33, 689 40 48.

Абмяркаваць на форуме

02.11.2005 :: Атрыманьне НРсМ афіцыйнага статусу

Ура! Дачакаліся! 20-га лістапада НРсМ афіцыйна набудзе-такі статус афіцыйнага фан-клюбу гурту НРМ! У чарговым паседжаньні прымуць удзел усе міністры НРМ. Будзе прыняты статут НРсМ і пячатка, прыведзена ў нармалёвы выгляд дакумэнтацыя, раздадзены пасады. Карацей, абычная сауковая бюракрацічэская працэдура:) Завершыць паседжаньне акустычны канцэрт НРМ. ДЗЬВЕРЫ МЕРАПРЫЕМСТВА БУДУЦЬ АДЧЫНЕНЫЯ ВЫКЛЮЧНА ДЛЯ СЯБРОЎ НРСМ! Падрабязнасьці будуць агучаны на чарговых паседжанях фан-клюбу, а таксама дасланы на e-mail'ы нашых сяброў.

Абмяркаваць на форуме

31.10.2005 :: Плякаты

Дарэчы, ў офісе ADSL.BY на Інстытуце Культуры, куды носяць грошы за трафік, ляжыць шмат плакатаў N.R.M. На іх ажно заўважаны аўтографы!

26.10.2005 :: Інтэрв'ю зь Лявонам Вольскім

На сайце беларускіх студэнтаў з'явілася інтэрв'ю зь Лявонам Вольскім.
Раю пачытаць. Цікавыя пытаньні, яшчэ больш цікавыя адказы й некалькі фотаздымкаў!

25.10.2005 :: Акустычны канцэрт у «Графіці»

Справаздача ад Slaver'а:

Я нават ня ведаю, што сказаць пра сёньняшні канцэрт N.R.M.. Грандыёзна, геніальна, выдатна, стромка, файна… Толькі эмоцыя, і толькі станоўчыя. Вялікі акустычны канцэрт для маленькай аўдыторыі: гучалі песьні, якія вельмі рэдка выковаюцца («Трактар», «Краіна крывавых дажджоў», «Халі-галі», «Эх, змагаліся» з «Народнага альбому»), гучалі зусім новыя песьні («Go Home», «Гадзючнік», «Petepaff»), было шмат жартаў, пытаньняў, адказаў на іх. Так утульна прайшоў канцэрт, насамрэч, як «на кухні», аб чым казаў Лявон. «Бо ўсе сябры, бо ўсе свае»… Яшчэ буду тыдзень адыходзіць ад гэтае падзеі :)

А вось тут здымкі (ўсяго 2 Мб)

Абмяркаваць на форуме

18.10.2005 :: Канцэрт у Гомлі

21 кастрычніка ў Гомлі адбудзецца вялікі канцэрт гуртоў IQ48 i N.R.M. Ёсьць прапанова фэнам зь Менску наведаць гэтае мерапрыемства. Едзем на цягніку. Квіток у адзін бок у агульны вагон каштуе 8000 р. (пляцкарт - 13000). Туды выяжджаем у пятніцу прыблізна ў 8.20, вяртаемся ў суботу каля сямі раніцы. Уваход на канцэрт для фан-клюбу 7500 р. Жадаючыя паехаць, сустракаемся ў чацьвер 20 кастрычніка а 19-й ля Ратушы (плошча Свабоды, ст.м. Няміга) і едзем на вакзал набываць квіткі!

Update:
Канцэрт адбыўся! Прадстаўніцтва ад фан-клюбу было ў Гомелі. Паглядзіце здымкі ;)

Абмяркаваць на форуме

04.10.2005 :: 25 кастрычніка канцэрт у «Графіці»

25 кастрычніка ў клюбе «Графіці» сьвяткуем Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Мроя. З гэтае нагоды - эксклюзыўная акустычная праграма. Дадатковая інфармацыя і замова мейсцаў па тэлефоне 671-58-65. Кошт 20000 р.

Абмяркаваць на форуме

30.09.2005 :: 21 кастрычніка. Гомля

21 кастрычніка наш улюбёны гурт разам зь сябрамі IQ48 зайграе ў Гомлі ў вялікім ДК. Прапаную фэнам заарганізавацца і наведаць гэтае мерапрыемства. Бо ў Менску самі бачыце якое становішча. Можна паехаць аўтобусам:

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

24.09.2005 :: Канцэрты 28 і 29 верасьня

Уявіце сабе вялікі выступ гурта. Уявілі? А зараз падзяліце на дзьве часткі :) Менавіта гэта адбудзецца ў "СаюзOnline" (вул. Чырвонаармейская 3, тэл. 226 02 79) 28 і 29 верасьня. У межах прэзэнтацыі кнігі Віктара Дзятліковіча "Іх МРОЯ. Іх N.R.M." прыхільнікі гурту змогуць нацешыцца ня толькі выступам улюблёнае каманды, а таксама ўдосталь паразамаўляць і з самімі спадарамі міністрамі - пачынаючы зь сёняшнега вечару і на працягу тыдня на сайце Kraina.By кожны жадаючы можа задаць любое пытаньне аднаму з N.R.M. і Віктару Дзятліковічу. Канцэрты N.R.M. будуць праходзіць у храналёгіі з падзеямі кнігі. У першы дзень гледачы разам з гуртом павяртаюцца да часоў легендарнае МРОІ і прыгадаюць падзабытыя творы і хіты зь першых трох альбомаў N.R.M. "ЛаЛаЛаЛа", "Одзірыдзідзіна" і "Пашпарт грамадзяніна N.R.M.". А 29-га верасьня гурт выканае песьні з "Трох чарапахаў" і "Дома культуры", дапоўніўшы выступ новымі творамі. Завершыць другі канцэртны дзень вялікая аўтографсэсія з міністрамі Незалежнае Рэспублікі Мроя і Віцяй Дзятліковічам.

Абмяркаваць на форуме

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81