Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

06.04.2007 :: Лявон у Каліфорніі

Lavon Volski

Падгледжана тут.

02.04.2007 :: Два дыскі Крамбамбулі

STRONGСябар STRONG (дарэчы, цёзка адмысловага HTML тэга :) піша на форумах, што ўжо падрыхтаваныя адразу два дыскі Крамбамбулі: Сьвяточная і Лепшае. Засталося дачакацца паліграфіі і кружэлкі рушаць у музычныя крамы.

PS: Спадзяемся, што гэта быў не друга-красавіцкі жарт.

Абмяркаваць на форуме

31.03.2007 :: Сэнсацыя! Лявон Вольскі перамог на конкурсе расейскай патрыятычнай песьні!

Дома канцэрты граць забаронена. На захадзе нейкая лажа з гэтым Бобам Марлеям атрымалася. Аджа, сьпяваў адзін вумны чалавек: Не было Галілея, ні Боба Марлея... Не, не паверылі. Што засталося рабіць простаму беларускаму рокеру дзеля выжываньня? Адказ адзін -- як заўсёды скараць Маскву. Вунь, Агурбашыха як у белакаменную перабралася, дык як той сыр у каўбасе, цьху ты, у масьле... Але, якімі песьнямі? -- доўга думаў Лявон Вольскі.

Чытаць далей ›››

31.03.2007 :: Канцэрт НРМ пераносіцца на 30 красавіка

Увага! Канцэрт НРМ у Графіці, што мусіў адбыцца 3 красавіка, пераносіцца на 30 красавіка. Такім чынам, найбліжэйшы канцэрт -- гэта Піт Пафф, 2 красавіка, панядзелак, там жа.

29.03.2007 :: Запіс з канцэрту "Салідарныя з Беларусьсю"

Патрэкавы гуказапіс з канцэрту ў Варшаве з'явіўся на сайце Эўрапейскага Радыё.

Сьпіс песень:

Bez Slow
Nierytmiczny
Wyspa Man
Konstytucje
Czas Spelnienia
Jah Jest Prezydentem
Wolny Narod Zyc Aby Kochac
Tylko Milosc
Get Up Stand Up
No Woman No Cry
Redemption Song
Jutro Mozemy Byc Szczesliwi
Ja Naroditsa Tut
Bez Slow (end)

29.03.2007 :: “Pete-Paff” запрашае на гуканьне вясны

Капэля “Pete-Paff” дае сольны канцэрт у клюбе “Графіці”. “Мы граем невялічкія канцэрцікі ў невялічкіх клюбах, каб не губляць форму і глядзець на рэакцыю слухачоў на нашу творчасьць”, - кажа Піт Паўлаў, які абяцае, што 2 красавіка слухачы пачуюць лірычныя матывы разьвітаньня зь зімою і гарачыя танцавальныя рытмы сустрэчы зь вясной...

Чытаць болей на Тузіне Гітоў.

28.03.2007 :: Канцэрт Pete Paff

2 красавіка ў клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16) адбудзецца сольны канцэрт гурту Pete Paff, сольнага праекту гітарыста N.R.M. Піта Паўлава. Пачатак а 19-ай гадзіне. Квіткі каштуюць 10 тысячаў.

Дадатковая інфармацыя і замова квіткоў: (029) 278-32-16.

26.03.2007 :: Лявон Вольскі ня хоча лаяцца матам

Салідарныя з БеларусьсюСьвяточны канцэрт у Варшаве адбыўся і сабраў каля 8-мі тысячаў гледачоў. Будзем спадзявацца, што нехта запісаў відыё падчас трансляцыі, алічбуе яго і выкладзе ў сеціве. Трэба заўважыць, што пазыцыя грамадзтва наконт гэтай імпрэзы падзялілася. Адныя палічылі музыкаў здраднікамі, што пакінулі радзіму напярэдадні Дня Волі. Іншыя -- падтрымлівалі, даводзячы, што музыка павінен граць і сьпяваць, а не біцца на барыкадах. У (нажаль, тыповую для беларускай рэчаіснасьці) дыскусію былі ўцягнуты простыя прыхільнікі, музычныя аглядальнікі, прадусары... Нарэшце, дайшла чарга і да непасрэдных удзельнікаў. Вось што сказаў Лявон Вольскі ў інтэрвью Эўрапейскаму радыё:

— Мне не хочацца нецэнзурна выказвацца.... Але насамрэч гэта смешна. Яны што, хочуць, каб мы ішлі ў калоне дэманстрантаў і біліся з ментамі? Замест таго, каб адыграць у Варшаве на канцэрце, які праз спадарожнік будзе транслявацца на ўвесь свет і людзі хаця б пабачаць, што ёсць нейкая беларуская музыка?

Мы шчыра і сумленна хадзілі на ўсе мітынгі і можам узяць лёгкі адпачынак на адзін раз. Тым больш, што гэтым разам у апазыцыі, на мой погляд, няма ніякай істотнай праграмы святкавання.

Чытаць цалкам можна тут.

23.03.2007 :: Дзень Волі

Дзень Волі

Абмяркаваць на форуме

23.03.2007 :: Cпрэчная канцэпцыя варшаўскага канцэрта

25 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт “Салідарнасці з Беларуссю”. Сёлета беларускія музыкі будуць выконваць песні Боба Марлі на ангельскай мове. Менавіта гэты факт, а таксама ўдзел у канцэрце буйных зорак беларускай сцэны ў дні 25 сакавіка, калі чакаецца акцыя на плошчы Каліноўскага ў Мінску, стаўся прычынай спрэчак і дыскусіяў.

Чытаць артыкул цалкам на belradio.fm

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81