Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

10.10.2007 :: N.R.M. сёння прэзентуе новы альбом, але ўсе квіткі на канцэрт прададзеныя

Увечары ў сталічным клубе Фартуна (вуліца Смаленская, 15, ст. м. Пралетарская) пры падтрымцы Еўрарадыё адбудзецца вялікая прэзентацыя новага альбома “06” славутага беларускага гурта N.R.M. Напярэдадні канцэрта Лявон Вольскі распавёў, што чакае фанатаў сёння ўвечары.

Чытаць далей ›››

21.09.2007 :: Крамбамбуля адмовілася ад выступу на Дажынках

"Крамбамбулю" запрашалі на "Дажынкі" ў Рэчыцу, аднак музыкі адмовіліся дзеля карпаратыўніка.

Чытаць далей ›››

20.09.2007 :: Запрашаем на канцэрты

Нагадваем, што

25 верасьня ў клюбе "Фартуна" (вул. Смаленская, 15, ст.м. Пралетарская) адбудзецца прэзэнтацыя новага альбома гурта Крама - "Усё жыцьцё - дзяўны сон". Пачатак а 19-й. Квіткі можна замовіць па тэлефоне 671 58 65.

10 кастрычніка ў клюбе "Фартуна" пройдзе вялікая прэзэнтацыя новага альбома НРМ "06". Пачатак а 19-й. Кошт квіткоў: 20000-25000 р. Тэлефоны: 671 58 65; 506 24 05; 608 95 86.
Інфармацыйная падтрымка: Эўрапейскае радыё для Беларусі

Абмяркаваць на форуме

20.09.2007 :: “Крамбамбуля” прагучала і акультурылася ў Нямеччыне

КрамбамбуляГурт “Крамбамбуля” з пазітыўным настроем і добрымі ўражаннямі вярнуўся на радзіму пасля канцэртаў у Дрэздэне і Берліне, дзе музыкі прадставілі свой апошні альбом “Крамбамбуля Святочная”, піша сайт tut.by.

Першыя ў біяграфіі калектыва гастролі ў Нямеччыне прайшлі паспяхова. У Дрэздэне разам з “Крамбамбуляй” на сцэне былі расійскія гурты Messer Chups і “Мегаполіс”. У Берліне беларускія музыкі гралі з гуртамі Re Beat (Грузія) і Khoiba (Чэхія).

Чытаць далей ›››

20.09.2007 :: Значкі НРСМ

Раздача значкоў прайшла настолькі пасьпяхова, што не хапіла ня толькі ўсім жадаючым, але і міліцыянту з мэтро. У роспачы ён нават абшукаў валізкі і праверыў дакументы ў некалькіх нашых сяброў.

Slaver паабяцаў зрабіць наступны наклад да канцэрту ў кастрычніку. Замаўляйма на форуме.

Абмяркаваць на форуме

19.09.2007 :: Новы кліп на песьню гурта N.R.M.

N.R.M.Новы кліп гурта N.R.M. “Менск і Мінск” можна праглядзець на сайце Эўрапейскага Радыё.

Неўзабаве знакаміты беларускі гурт пачне здымкі яшчэ трох кліпаў на песні з новага альбома, прычым музыкі дэбютуюць у якасці сцэнарыцстаў. Сваімі планамі з Еўрарадыё падзяліўся Лявон Вольскі.

Чытаць далей ›››

14.09.2007 :: ВІНШУЕМ!!!

Сёньня Дзень народзінаў сьвяткуе Лявон Вольскі!
НРсМ віншуе непаўторнага музыку і наўпрост добрага чалавека са сьвятам!

13.09.2007 :: Крамбамбуля на Амбасовішчы

У фестываля «Амбасовішча», што праходзіць 12 верасня на тэрыторыі рэзідэнцыі пасла ЗША ў Раўбічах пад Мінскам, дзве мэты — падтрымаць беларускія гурты, даць ім магчымасць выступіць і арганізаваць канцэрт разнастайнай беларускай музыкі. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН заявіла надзвычайны і паўнамоцны пасол ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт (Karen Stewart). Яна зазначыла, што фестываль «Амбасовішча» праводзіцца ўжо трэці раз.

Чытаць далей ›››

10.09.2007 :: Крамбамбуля ў Нямеччыне

Нарэшце, дачакаліся! Упершыню ў гісторыі вядомы беларускі гурт «Крамбамбуля» дае ажно 2 канцэрты ў Нямеччыне! Музыкі адкажуць на цэлы шэраг пытаньняў, якія хвалююць нямецкую публіку. Што такое Беларусь – краіна, трактар ці зона паніжанага ціску? Што за людзі там жывуць? Ці можна там весяліцца, сьпяваць песьні ды таньчыць? Адказы шукаць тут:

Дрэздэн, 15 верасьня, 22.00

Клюб “Puschkin” (канцэрт адбудзецца ў рамках фэстывалю ўсходнеэўрапейскай незалежнай музыкі “Шторм пераменаў-ІІІ”).

Бэрлін, 16 верасьня, 21:30

Клюб “Kato”, станцыя мэтро Schlesisches Tor.

Чытаць далей ›››

09.09.2007 :: Паветраны Шар

Паветраны ШарАпавяданьне Лявона Вольскага "Новая кватэра Казімера" можна прачытаць у выдадзеным сёлета ў кнігарні Нашай Нівы зборніку прозы "Паветраны Шар".

У кнігу ўвайшлі найлепшыя мужчынскія апавяданьні 1991 —2007 гадоў у выбарцы «Нашай Нівы».

Гэта апавяданьні: Вячаслава Адамчыка, Аляксандра Апона, Арцёма Арашонка, Уладзімера Арлова, Ігара Бабкова, Аляксея Бацюкова, Васіля Быкава, Лявона Вольскага, Адама Глёбуса, Андрэя Дынька, Севярына Квяткоўскага, Леаніда Маракова, Вінцэся Мудрова, Уладзімера Някляева, Сержука Сокалава і інш. — усяго 30 аўтараў.

Прадмову да кнігі напісаў Даніла Жукоўскі.

Абмяркаваць на форуме

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81