Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

07.08.2010 :: Лявон Вольскі запрашае ўсіх за стол!

Вядомы спявак хоча ў песні "Раз-два-тры — усе за стол!" адрадзіць беларускую вясельную традыцыю. У Мінску сканчаецца запіс новага максі-сінгла гурта "Крамбамбуля" з вясёлай назвай "Раз-два-тры — усе за стол!".

Чытаць далей ›››

04.08.2010 :: Радыё 101.2 споўнілася б 15 гадоў

Прыгадвае лідэр гурту N.R.M. Лявон Вольскі, адзін з супрацоўнікаў радыё: «Гэта была абсалютна нетутэйшая структура. Бо не было гэтай вечнай боязі сказаць штосьці не тое, альбо штосьці не тое паставіць музычнае. Моладзь пачала слухаць менавіта Радыё 101.2. Бо там была і альтэрнатыўная музыка, і сучасная музыка. У нас, бадай, нічога падобнага няма ў краіне, і не было ніколі».

Чытаць далей ›››

03.08.2010 :: SP & EP

4 жніўня ў праграме “Кракатук” – сынглы й міньёны:
- “Малако й сьмятана” ад сьпявачкі з Барысава Lilac;
- магілеўцы Nevma з сынглам “ZaDavoleny”;
- “Ляпіс Трубяцкі” пад лёзунгам “Купляй беларускае”;
- Drum Ecstasy з заклікам “Play Loud”;
- адэпты клясычнага гранджу Determined – EP “So-And-So”;
- олдскульны хард-кор ад IQ-48 і Neuro Dubel;
- верш Уладзімера Някляева “Мана” ў варыянтах гурту “Скрозь пальцы” й Лявона Вольскага;
- “Сны” Ўладзімера Краўчанкі (экспэрымэнтальны запіс 2001 г. );
- а таксама гаражны бэнд “Сімор” і сынт-панк-праект “Ананімка”.

Чытаць далей ›››

02.08.2010 :: Выніковы тур на Тузіне Гітоў

НРМ, Лявон Вольскі + Аляксандр Памідораў, Піт Паўлаў у выніковым мега-туры на беларускім партале Тузін Гітоў. Галасуем!

31.07.2010 :: Уладзімір Арлоў: Паветраны шар мусіць ведаць кожны беларус

Беларусы, бясспрэчна, народ паэтаў і песняроў. Музыка, песня — неад'емныя складнікі як народнай культуры, так і высокага мастацтва нашай краіны. Але сёння з музычна-песеннай культурай адбываюцца страшэнныя пераўтварэнні! Здаецца, песня страціла тую сілу і духоўную значнасць, якую мела ўсяго дзесяць гадоў таму...

Чытаць далей ›››

14.07.2010 :: Благотворительный аукцион с участием "Ляписов", "Мрои", "Крамы" и "J:морс"

Известные белорусские рок-группы приняли участие в благотворительном аукционе, чтобы помочь собрать деньги на летний лагерь для пациентов дома-интерната для детей с особенностями психофизического развития в Новинках. Все музыканты постараются вручить свои лоты победителям торгов лично в обмен на чек, подтверждающий перечисление заявленной суммы денег на благотворительный счет. Срок торгов – семь суток.

Чытаць далей ›››

29.06.2010 :: Лявон Вольскі напісаў песню Гавары праўду

Вядомы спявак Лявон Вольскі напісаў песню Гавары праўду.

«Мана! Татальная мана! Мана! Татальная вайна! А ты кажы праўду, гавары праўду!», — спявае музыка.

28.06.2010 :: Лявон Вольскі прадставіў праект Белая яблыня грому на Be2gether

"Белая яблыня грому" і "Імперыя Сонца", цацачныя сінтэзатары Casio і апантаныя джазавыя гітарысты — усё гэта Be2gether, які прайшоў у літоўскіх Нарвілішках.

На адной з двух асноўных фестывальных сцэн у першы дзень фэста выступілі беларускія CherryVata і Лявон Вольскі з праектам "Белая яблыня грому". "Перад вамі гурт "Лукашэнка"!" — Пажартаваў Лявон са сцэны.

Чытаць далей ›››

16.06.2010 :: Добрае, новае, сваё

16 чэрвеня ў праграме “Кракатук” – агляд з развагамі:
- інтэрнэт-сынглы ад гуртоў Blackmail і Zombie Zoo;
- сямейны дуэт Вольскіх зь песьняй на верш А.Куляшова;
- Віктар Шалкевіч – дыск “Шчасьлівая сямёрка” й кніга “Вясна. Блюз”;
- беларуска-расейскае фольк-утварэньне Hvarna;
- White Night Blues – “Live in Poland”;
- “Ляпіс Трубяцкі” на “Рок-каранацыі-2009” і рок-княжна Наста Шпакоўская;
- гурт Dandyskills зь Берасьця й сьпявачка Lilac з Барысава.

Чытаць далей ›››

09.06.2010 :: Паэты й кампазытары (ч.1)

9 чэрвеня ў праграме “Кракатук” – факты ўдалага ўзаемадзеяньня паэтаў і кампазытараў між сабою:
- Вольга Чайкоўская й Юры Круглікаў – саўндтрэк да паэтычнае відэаінсталяцыі;
- Віка Трэнас і гурт Rostra з кампазыцыяй “Нехта”;
- Віялета Пачкоўская – дэклямацыя зь віялянчэльлю;
- Лявон Вольскі распавядае пра альбом “Белая яблыня грому” на вершы клясыкаў;
- а таксама Рыгор Барадулін на дыску “Галасы…” – два прачытаньні аднаго твору з розьніцай у 40 год.

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (00:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81