Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

18.04.2008 :: НРМ лепш за ўсіх!

Глядзіце графік статыстыкі па блогам.

Чытаць далей ›››

17.04.2008 :: Ці дапамаглі 75% Лявону Вольскаму?

Даведайцеся на generation.by.

16.04.2008 :: "Куплеты і прыпевы" ад Лявона Вольскага

Сёньня на сайце www.lvolski.com адбыўся рэліз дэбютнага сольнага альбому Лявона Вольскага "Куплеты і прыпевы" – ён распаўсюджваецца цалкам бясплатна ў лічбавым фармаце mp3. Альбом складаецца зь 10 песень, вытрыманых у стылістыцы арт-брутал і трэш-шансон. У якасьці бонуса на сайце таксама можна спампаваць трэш-відэа “Эўравізія”. “Я сам не ведаю, чаго ў гэтым альбоме больш – чорнага гумару ці музыкі”, – прызнаецца Лявон Вольскі.

Чытаць далей ›››

10.04.2008 :: Сёньня на радыё Юністар

10 красавіка а 21-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля”:
- кампіляцыя “НезалежныЯ” – новыя творы камандаў ZigZag, Ska!RB, Band A;
- падрыхтоўка трыб’ютаў “Нэйра Дзюбелю” й Васілю Шугалею – кавэры ад гуртоў “Дзецідзяцей” і “Крамбамбуля”;
- рок зь Бярозы: “Кальмары”, B:N: – сумесны гіт зь Лявонам Вольскім;
- наконадні буйнога канцэрту ў Менску – “Маніфэст (live)” ад “Ляпіса Трубяцкога”.

Радыё Unistar: Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by

07.04.2008 :: Інтэрвью на сайце Твой стыль

Эксклюзіўнае інтэрвью сайту Твой стыль пад час гарадзенскага канцэрту.

07.04.2008 :: "Эўравізія" у гіт-парадзе Тузіна Гітоў

Песьню "Эўравізія" з сольнага альбому Лявона Вольскага цяпер можна спампаваць у mp3 з сайту Тузін Гітоў. У бягучым гіт-парадзе таксама ўдзельнічаюць: Крамбамбуля (Дольчэ віта) і сумесны твор гурта BN і Лявона Вольскага -- Загінулым паэтам прысьвячаецца. Галасуем!

04.04.2008 :: N.R.M. за вясну бяз стрэлаў!

Рок-каралі Беларусі, удзельнікі славутага гурту N.R.M., падтрымалі кампанію за забарону веснавога паляваньня на птушак. Пасьля акустычнага канцэрту 3 красавіка ў менскім клюбе “Графіці” Піт Паўлаў, Алезіс Дземідовіч і Юрась Ляўкоў паставілі свае подпісы на аркушы з заклікам супраць вясновага забойства гусей і качак у нашай краіне. Лявон Вольскі разам з музыкамі свайго іншага гурту “Крабамбуля” зрабіў гэта яшчэ ў лютым.

Чытаць далей ›››

04.04.2008 :: Акустычны канцэрт N.R.M.

15 красавіка усіх прыхільнікаў N.R.M. запрашаем на акустычны канцэрт у клюб "Графіці". Пачатак а 20-й. Тэлефон для даведак: 671 58 65.

04.04.2008 :: BN і Вольскі перамаглі ў гітпарадзе

У чатырнаццатым туры гітпарада на сайце Тузін Гітоў песьня "Загінулым паэтам прысьвячаецца", сумеснага аўтарства гурта BN і Лявона Вольскага, заняла першае месца. Віншуем!

03.04.2008 :: Сольны Лявон Вольскі на «Тузіне Гітоў»

Лявон Вольскі зьняў трэш-відэа да песьні «Эўравізія» з будучага сольнага альбома, рэліз якога адбудзецца празь некалькі тыдняў. З 1 па 8 красавіка убачыць кліп можна толькі на партале TUT.BY. Новая песьня зьдзівіць і зьбянтэжыць нават сталых прыхільнікаў «Крамбамбулі» – гэта 100-працэнтнае мінімалістычнае трэш-дыска, запісанае з дапамогай старэнькага сынтэзатара Kurzweil. Тэкст кампазыцыі цалкам адпавядае яе аранжыроўцы: «А я спяваю так афігіцельна, што я паеду на „Эўравізію“». Новая песьня Лявона Вольскага ў новым туры «Тузіна Гітоў».

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81