Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

11.05.2007 :: N.R.M. на першай бачыне парталу TUT.BY

Інфармацыя пра новы альбом НРМ размешчана на заглаўнай старонцы найпапулярнейшага беларускага парталу tut.by.

NRM

11.05.2007 :: NRM у горадзе M

У горадзе M, у час X адбыўся канцэрт гурта Y. Фэны легенды беларускага року – NRM – ужо прызвычаіліся да кансьпіратыўных умоваў. У маленькім клюбе маленькага гораду было ну вельмі горача. Але галоўнае – было цёпла і душэўна. NRMаўцы часткова прэзэнтавалі свой новы альбом, які чакаем ужо праз тыдзень. Было шмат старых, дарагіх сэрцу кампазіцыяў. Гэтым разам, дарэчы дарма, амаль не было гаварыльні, але два разы музыкі выходзілі на біс. Народ слэміўся не па-дзіцячы – цяжка прыйшлося ахоўніку.

Чытаць далей ›››

11.05.2007 :: «Zet» i «IQ48»: разам весялей!

ZET14 траўня а 18-й гадзіне ў клюбе «Арэна» адбудзецца вялікі супольны канцэрт двух вядомых гуртоў Zet i IQ48. Zetаўцы нячаста радуюць сваімі выступамі сталічную ды і ўвогуле айчынную публіку, паколькі зараз упарта працуюць у сонечнай Вэнэсуэле ў складзе беларускага будатраду, вучаць лацінаамэрыканцаў правільна вырошчваць збожжа і лён, дапамагаюць у будаўніцтве аграгарадкоў.

Паколькі вэнэсуэльскае надвор'е цёплае круглы год, то ня так лёгка хлопцам вырвацца ў адпачынак на Радзіму, завітваюць яны ў сінявокую літаральна на некалькі дзён. На шчасьце, гэтым разам атрымалася дамовіцца з музыкамі адыграць эксклюзыўны канцэрт у горадзе-героі Менску. Гурт абяцае пацешыць прыхільнікаў гітамі з абодвух альбомаў ды падзяліцца ўражаньнямі, атрыманымі падчас знаходжаньня ў далёкіх цёплых краях...

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

10.05.2007 :: “Басовішча 2007”: калі, дзе і як?

Сёлетні фэстываль “Басовішча” будзе ўжо 18-м па ліку. Ён пройдзе 20-21 ліпеня каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне. Па сваёй структуры “Басовішча” ня будзе надта адрознівацца ад папярэдніх фэстаў. У першы дзень наведнікаў чакае вялікая праграма з выступу леташніх пераможцаў і гасцей. Другі фэстывальны дзень распачне конкурсная частка, пасля якой выступяць зоркі беларускай рок-сцэны.

Чытаць далей ›››

10.05.2007 :: Культурны марафон

Прывітаньне, шаноўнае спадарства!

Прапануем вашае ўвазе матэрыял, які зрабілі два маладых таленавітых журналіста часткова для газэты "Наша Ніва" і адмыслова для www.maladechna.org.

NRMГэты матэрыял зьмяшчае 4 тэматычна зьвязаныя артыкулы: інтэрвію зь Лявонам Вольскім напярэдадні канцэрта, канцэрт N.R.M., апытаньне гледачоў пасьля канцэрту, інтэрвію зь Пітам Паўлавым на наступны дзень пасьля канцэрта. Гэты культуровы марафон - аповед пра тое, як рыхтаваўся і адбыўся сольны выступ N.R.M. у Маладэчне. Для гісторыі нагадаем, што канцэрт праходзіў 6 траўня 2007 года.

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

08.05.2007 :: NRM у форме

Улада рэальна заганяе нас у дысыдэнцтва. электрычны канцэрт аднаго з найлепшых гуртоў Беларусі адбываецца ў забытым забітым клюбе ў правінцыі. Туды пхнуцца людзі — зь Менску, Маладзечна, усёй вобласьці — заля іх ледзь зьмяшчае. Да апошняга ня верыцца, што канцэрт адбудзецца. На ўваходзе ахоўнікі патрабуюць зьняць значакі, апаскі, рэчы нацыянальных колераў. Прыніжэньне.

Ужо праз трыццаць хвілін граньня ўсе вокны, люстры, люстэркі, акуляры, фотааб’ектывы запацелі. Людзі ад гарачыні пралазілі да выйсьця ці да вокнаў, каб злавіць які струменьчык сьвежага паветра. Сьпякота надавала гарачыні слэму. Людзі здымалі вопратку, залазілі на крэслы, стойкі для калёнак, тумбачкі. Пры гэтым на кожным мокрым потным твары чыталася поўнае задавальненьне...

Чытаць далей ›››

07.05.2007 :: Новы альбом N.R.M. “06” з’явіцца ў крамах праз тыдзень

NRMДа выхаду альбома N.R.M. над назвай “06” застаўся тыдзень. Журналісты “Еўрапейскага радыё” здабылі вокладку і змесціва буклета, якім будзе суправаджацца плытка, а таксама пагутарылі з франтмэнам гурта Лявонам Вольскім пра тое, што чакае меламанаў у скрыначцы з новым кампакт-дыскам.

Лявон Вольскі: “Альбом называецца “06”. На вокладцы канструкцыя з чэрапа, лічбаў 0 і
6 і ўсякай дзіўнаватай сімволікі. Песень 14. Абсалютна рознастылёвыя песні, нават без драйву ёсць. У двух песнях выкарыстаная духавая секцыя, і яшчэ ў “Менск і Мінск” – віяланчэль”
.

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

07.05.2007 :: Адбыўся канцэрт у Маладэчна

...рэпартаж рыхтуецца...

Буду ўдзячны за здымкі і відыё з канцэрту, выкладайце на форуме, альбо скантактуйцеся са мной і перадайце на CD.

Абмяркаваць на форуме

01.05.2007 :: Паездка на канцэрт у Маладэчна

6-га траўня ў межах прэзентацыі новага альбому адбудзецца вялікі электрычны канцэрт НРМ у Маладэчне. Хто жадае ехаць разам -- збор ў 14:20 каля табло ля прыгарадных кас на чыгуначным вакзале. Электрацыя адыходзіць у 14:50 і прыбывае ў 16:28. Такім чынам, у нас будзе паўтары гадзіны на месцы да пачатку канцэрту. Павінна хапіць часу на невялічкую экскурсію па горадзе. Спадзяюся, нашыя маладэчанскія сябры дапамогуць нам у гэтым. Чакаецца, што да нас змогуць далучыцца нашыя польскія сяброўкі. Ежу і пітво кожны бярэ самастойна. Квіткі неабходна набыць загадзя.

Ніжэй прыводзіцца кантактная інфармацыя:

6 ТРАЎНЯ, 18.00, МАЛАДЭЧНА, «МАСТЕР-КЛУБ»
ВЯЛІКІ ЭЛЕКТРЫЧНЫ КАНЦЭРТ ГУРТУ N.R.M.
КОШТ КВІТКОЎ — 15.000

Тэлефоны для даведак:
Менск — 608 95 86, 778-69-09
Маладэчна — 501-87-86

Апошняя электрацыя з Маладэчна едзе ў 22.25. Такім чынам да 24:00 мы павінны быць у Менску.

Абмяркаваць на форуме

30.04.2007 :: Канцэрт 30 красавіка

30-га красавіка адбыўся чарговы канцэрт у Графіці. Можа хто падзеліцца ўраджаньнямі на форуме?

Абмяркаваць на форуме

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81