Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

18.07.2011 :: N.R.M. і «Крама»: байк-фэст замест «Басовішча»

Колішнія хэдлайнэры фэстывалю «Басовішча» знойдуць прытулак у гэты ліпеньскі ўік-энд у байкераў. N.R.M. і «Крама» выступяць на шостым міжнародным байкерскім фэсьце «Менск-2011». «Мы запрасілі гэтыя гурты з адной простай прычыны: мы іх любім і слухаем», — кажа ідэйны натхняльнік байк-фэсту Андрэй Ферэ.

18.07.2011 :: На Беларускім радыё забаранілі Цоя і слова ШОС

"...гэтыя кампазіцыі далучылі да ранейшых забаронаў гуртоў «N.R.M.», «Крамбамбуля», «Крама» ды інш."

16.07.2011 :: Інтэрвью Ўладзімера Шаблінскага для Ultra Music

"...Трудности возникали в плане организации концертов группы N.R.M.. Когда мы начали массированно ездить по республике, это были общеидеологические трудности."

05.07.2011 :: Задайце пытаньне Лявону Вольскаму

У чацьвер, 7-га ліпеня, а 13-й гадзіне на вашыя пытаньні адкажа музыка Лявон Вольскі. На мінулым тыдні ў сьвет выйшаў мультымэдыйны дыск «Саўка ды Грышка», на якім сабрана 50 ягоных песьняў, што гучалі цягам году ў эфіры і на сайце Радыё Свабода.

02.07.2011 :: «Саўка ды Грышка» ў Горадні

1 ліпеня ў Горадні Лявон Вольскі прэзэнтаваў кружэлку «Саўка ды Грышка, год першы» зь «Бібліятэкі Свабоды ХХІ стагодзьдзя». Разам зь Лявонам прыехалі ўкладальнікі — Аляксей Знаткевіч і Ягор Маёрчык.

01.07.2011 :: Лявон Вольскі ў Магілёве сабраў поўную залу

Лявон Вольскі прэзентаваў у Магілёве свой новы мультымедыйны дыск «Саўка ды Грышка». Творчая сустрэчы сабрала каля 100 магілёўцаў. Мерапрыемства працягвалася каля двух гадзін. Акрамя прэзентацыі альбому на сустрэчы прагучалі любімыя хіты часоў NRM і Крамбамбулі. Скончылася ўсё раздачай аўтографаў.

01.07.2011 :: Чыноўнік: N.R.M. забаронены гурт! Іх канцэрт праводзіць нельга!

Гурт планаваў выступіць у Plaza Club 2 ліпеня. За дзень да правядзеньня сольнага канцэрта N.R.M. яго арганізатар, Гомельская абласная філармонія, паведаміў, што мерапрыемства не адбудзецца.

30.06.2011 :: N.R.M. прачнуліся, каб сказаць «ДПБЧ»

Гурт зьбіраецца даць у ліпені ажно 6 канцэртаў па ўсёй Беларусі. Такой актыўнасьці «энэрэмаўцы» не выяўлялі апошнія шэсьць гадоў. 8 ліпеня яны дадуць экслюзіўны выступ у межах праекту «Тузін. Unplugged» у Менску, а на канцэртах у Гомелі, Горадні, Бабры, Лагойску і Магілёве музыкі пакажуць сваю новую праграму, якая завецца «ДПБЧ». «Гэта смскавы скарот ад „да пабачэньня“, якое мы кажам усім сваім прыхільнікам», — тлумачыць гітарыст Піт Паўлаў.

30.06.2011 :: Саўку і Грышку праверылі на паліткарэктнасьць

Увечары 28 чэрвеня ў менскім клюбе «Loft» сабраліся прыхільнікі таленту музычна-палітычнага дуэту ў складзе Саўкі і Грышкі — віртуальных Рыгора Браніслававіча Глыка, заўзятага апазыцыянэра са стажам, і Савелія Пятровіча Пстрычкі, дробнага намэнклятуршчыка, апалягета рэжыму. Вобразы ідэйных антыподаў на Радыё Свабода больш за год на розныя галасы ўвасабляла абсалютна рэальная асоба — гэткі ж легендарны рок-выканаўца Лявон Вольскі.

29.06.2011 :: Вольскі: Апроч гумару і іроніі нас наўрад ці што выратуе

У красавіку 2010 году ў эфіры і на сайце Беларускай службы Радыё Свабода вядомы рок-музыка Лявон Вольскі распачаў праект "Саўка ды Грышка".

28 чэрвеня ў сталічным клюбе "Loft" адбылася прэзэнтацыя мультымэдыйнага дыску "Саўка і Грышка. Песьні праўды. Год першы".

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81