Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

23.02.2010 :: Лявон Вольскі за барнай стойкай

7 лютага на адзін вечар Лявон Вольскі ператварыўся ў бармэна страўні "Камяніца", дзе разьліваў піва сваім прыхільнікам.

19.02.2010 :: Рэчы са “Сьметніцы”

17 лютага а 20:05 у праграме “Кракатук” (Радыё Рацыя, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – www.racyja.com) – агляд беларускіх інтэрнэт-рэлізаў з камэнтарамі аўтараў:
- джаз-кор-квінтэт “Kusudama”;
- NRM з новым творам “Палітыка-паралітыка”;
- “сеціўны” міні-альмом ад “Зьмяі”;
- YellowBrickRoad – канцэптуальны сынгал "C&D";
- “зорка utube” Лідзія Драбышэўская – бабуля з Гомелю, што грае на гітары лямпачкай;
- “Безь Білета” й Сяргей Міхалок – “Чырвонаму дыску Сонца”;
- The Winter War In Tibet – два дзесяткі інтэрнэт-альбомаў за год;
- этна-крышна-кор зь Віцебску – Kripa;
- “Пазытывы” ад Band_A.

17.02.2010 :: Уладзімір Шаблінскі ў перадачы Алега Хаменкі

На гэтым тыдні Алег Хаменка ў сваёй перадачы "Брама Існасьці" гутарыць з канцэртным дырэктарам НРМ Уладзімірам Шаблінскім.

Слухайце Аўтарадыё ў Менску на хвалях 105.1 ФМ. Расклад этэру:

Аўторак 14.20
Серада 8.20
Чацьвер 21.20
Пятніца 10.20
Субота 3.20
Нядзеля 17.20

16.02.2010 :: Абсэнт сталі граць паўсюль, і людзі сказалі: Які файны хіт!

18 лютага адбудзецца другая штогадовая цырымонія ўручэння ўзнагарод праекта Experty.by. Цягам цэлага года аўтарытэтныя айчынныя і замежныя музычныя крытыкі ацэньвалі ўсе альбомы, што выдаваліся ў Беларусі, каб вызначыць лепшых з лепшых у дзевяці намінацыях. Як прымусіць замежнага эксперта праслухаць паўсотні беларускіх кружэлак і ці ёсць нам што паказаць замежнікам? Чаму “75 %” больш не дапамагаюць айчыннай музыцы і калі ў Беларусі з’явяцца рокавыя FM-станцыі? Пра гэта ў інтэрв’ю TUT.BY распавёў кіраўнік праекта Experty.by, музычны крытык і мэнэджэр Зміцер Безкаравайны.

12.02.2010 :: Мроя і N.R.M. "запалілі" Рэактар

Электрычныя N.R.M. уваскрэсілі "Мрою", сабралі 1000-ю залу, прэзентавалі "Палітыку-паралітыку" і праспявалі хіты.

Чытаць далей ›››

12.02.2010 :: NRM перапоўніў «Рэактар»

NRM, які болей за год не ладзіў у Менску сольных клюбных выступаў, учора парадаваў прыхільнікаў вялікім канцэртам у «Рэактары». Распачаў выступ гурт у вобразе «Мроі» з праграмай, якую ўпершыню можна было пачуць летась на дваццатым «Басовішчы». Другая частка складалася з трэкаў розных альбомаў NRM, а таксама ўключала канцэртную прэзэнтацыю новай дзёрзкай песьні «Палітыка-паралітыка».

Чытаць далей ›››

11.02.2010 :: 10 лютага адбыўся канцэрт N.R.M.

10 лютага ў Рэактары адбыўся чаканы электрычны канцэрт N.R.M. У першай палове былi выкананы песнi “Мроi”, нягледзячы на ўзрост, гучалi яны як нiколi свежа i актуальна.

Чытаць далей ›››

10.02.2010 :: Сёння канцэрт!

Вялікі электрычны канцэрт у Рэактары, а 19-й. З часовым пераўвасабленнем у Мрою і зусім новымі песнямі. Кошт квітка ў дзень канцэрта 50 000 руб.

Сустрэнемся!

09.02.2010 :: Піт Паўлаў & Глеб Галушка "Ў" галерэі

Праект Ігара Корзуна "Numbers & Doors" аб'ядноўвае "татальны" фота-архіў, некалькі аб'ектаў і акумулюючую інсталяцыю. Аўтар уяўляецца як мастак-калекцыянер, які фіксуе і архівуе з дапамогай серый фотапано малюнкі лічбаў і дзвярэй, збірае і сучляняе паміж сабой і прасторай галерэі розныя аб'екты.

09.02.2010 :: Руйнуюць будынак менскай мастацкай вучэльні імя Глебава

Каментар Сяргея Харэўскага:

"... У гэты будынку перахоўваліся архівы вучылішчныя за 60 гадоў! Там былі і музэй свой, з малюнкамі і эцюдамі цяперашніх клясыкаў мастацтва, бібліятэка была неблагая. Там, у сутарэньнях, пачыналася "NRM", тады яшчэ проста "Мроя".

Запіс цалкам.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81