Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

29.12.2007 :: Віншуем з Новым Годам!

Гэты год быў досыць цікавым і багатым на музычныя падзеі. Нарэшце мы дачакаліся новых альбомаў ад НРМ і Крамбамбулі. "Менск і Мінск" стала песьняй году як па выніках шматлікіх галасаваньняў, так і па колькасьці спампоўваньняў з сайту Тузін Гітоў. Будзем спадзявацца, што 2008 год будзе ня меньш плённым і падорыць нам новыя сустрэчы і канцэрты.

Посьпехаў, шчасьця, здароўя музыкам, сябрам нашай суполкі і проста ўсім харошым людзям! Да сустрэчы ў наступным годзе!

29.12.2007 :: Піт Паўлаў каштуе тысячу...

У час святочных салютаў i феерверкаў "Еўрарадыё" вырашыла даведацца, як адгукнецца на кiшэнях ахвотнiкаў адпачыць асалода назiрання сваiх улюбёных артыстаў, запрошаных у якасцi зорак на навагоднi карпаратыў.

Чытаць далей ›››

29.12.2007 :: СБ: НРМ і Крамбамбуля ў першым эшалоне

Никуда не уйти от традиции: в канун новогодних праздников так и чешутся руки подвести итоги года музыкального. Нам стало любопытно, сколько белорусских артистов успевают выпустить за год свои диски на тех 5 — 6 музыкальных лейблах, которые стабильно представлены на нашем рынке? Вскрылось, что немало: с Божьей помощью и активной поддержкой музыкальных экспертов мы составили список всех более–менее громких релизов 2007 года. Их оказалось 50. Цифра, на наш взгляд, внушительная, хотя, как известно, гигантское количество изданных альбомов не всегда свидетельствует об их безупречном качестве. Самых заметных в столице экспертов рок– и поп–музыки мы попросили внимательно изучить наш список «Топ–50» и рекомендовать к прослушиванию не более пяти альбомов.

Чытаць далей ›››

28.12.2007 :: Апытаньне на сайце Нашай Нівы

Галасуем за песьню года на сайце Нашай Нівы!

28.12.2007 :: Адам Глёбус. Рок-канцэрт у касьцёле

Літаратар Адам Глёбус згадвае пра адну з самых яскравых падзеяў у беларускай музыцы ў 2007 годзе – канцэрт-памяці Анатоля Сыса, што зладзіў інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў» пры падтрымцы БМА-груп у Чырвоным касьцёле: «Рок-канцэрт у касьцёле! Хто мог падумаць? Каму не хапала рок-музыкі пад касьцельнымі скляпеньнямі? Мне!»

Чытаць далей ›››

28.12.2007 :: NRM запісаў новую вэрсію Трох Чарапах

27 снежня ў сядзібе Партыі БНФ у Мінску адбылася прэм'ера новага фільма польскага рэжысёра Міраслава Дэмбінскага "Музычная партызанка". Фільм расказвае пра жыццё забароненых у Беларусі рок-выканаўцаў.

Дэмбінскі: У маім новым фільме паказаны дурны і смешны твар рэжыму

А каб было яшчэ больш смешна, усё, што адбываецца ў фільме, каментуюць Лявон Вольскі і Піт Паўлаў. Еўрарадыё паразмаўляла з вядомым польскім рэжысёрам Міраславам Дэмбінскім.

Чытаць далей ›››

28.12.2007 :: Прэзэнтацыя «Музычнай партызанкі»

27 сьнежня ў сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя новага фільму польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага «Музычная партызанка».

Чытаць далей ›››

26.12.2007 :: Усіх – з Калядамі!

У нас, нажаль, не атрымалася ў гэтым годзе напоўніцу прасякнуцца сьвятам. Бо былі заказьнікі, і паралельна Анечка рабіла тэлепраект “Сьнежны завулак, 8”. Гэта навагодняе шоў з удзелам беларускіх музыкаў, віншавалкамі ад розных цікавых людзей і дуэтам СМС (Сьцяпанаўна і Маргарыта Сьцяпанаўна), дзе я выконваю ролю бабкі (Сьцяпанаўны), а Ганна – цёткі з гарвыканкаму. Як высьветлілася, тэлепрапект – страшэнна клапатлівая і мітусьлівая справа. Гэта нэрвы, бяссонныя ночы, і ўсё вырашаецца і робіцца ў апошні момант. Усе мантажы, зьвядзеньні…

Чытаць далей ›››

26.12.2007 :: ВОЛЬСКІ, ХАМЕНКА, ВАРАШКЕВІЧ І ПАМІДОРАЎ ДАДУЦЬ КАЛЯДНЫ КАНЦЭРТ

Мінская парафія св. Антонія і пробашч кс. Сяргей Пекачаў запрашаюць на яго 4 студзеня.

У канцэрце бяруць удзел Аляксандр Памідораў, Лявон Вольскі (гурт НРМ, праект "Крамбамбуля"), Ігар Варашкевіч (гурт "Крама"), Алег Хаменка (гурт "Палац").

Чытаць далей ›››

26.12.2007 :: Інтэрнэт-прэзэнтацыя на ТГ: «Усё будзе добра!»

Беларускія музыкі прэзэнтуюць наведнікам ТГ свой новы супольны твор пад назвай «Усё будзе добра». У працы над ім ўзялі ўдзел Руся, Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Ігар Варашкевіч, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Ракавец і Аляксандар Кульлінковіч. У піку розным афіцыёзным «блакітным агеньчыкам» прадусарка Ганна Вольская задумала зрабіць чыста беларускамоўнае навагодняе шоў і гэтая песьня зьяўляецца ў ёй цэнтральнай. Тэлевэрсію гэтага шоў можна будзе пабачыць з 31 сьнежня на 1 студзеня ў этэры тэлеканалу Белсат, а саму песьню – ужо цяпер паслухаць на ТГ.

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81