Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

11.01.2011 :: Пасьля Плошчы (ч.1)

12 студзеня ў праграме “Кракатук” – музычна-літаратурнае пано, прысьвечанае падзеям 19 сьнежня:
- Рыгор Барадулін з новым вершам, эсэ Андрэя Адамовіча й вэрбальная імпрэсія Паўла Аракеляна;
- музычныя рэквіемы ад літаратараў Кірылы Анохіна й Сяргея Балахонава;
- “назіральнік” Лявон Вольскі з “Маналёгам Саўкі”;
- праект беларускіх музыкаў у Польшчы Tim Taler;
- калядная паштоўка ад “Ляпіса Трубяцкога”;
- навагодняе віншаваньне ад НеБрэжнева;
- Аляксандар Памідораў на кампіляцыі “ВыбіRight”;
- Раман Арлоў і “У нескладовае” зь песьняй “пра хлопчыка”;
- берасьцейскія гурты Wanted! і “Спрат” (сынгал “180”);
- Ганна Хітрык і яе S°unduk.

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)

10.01.2011 :: N.R.M. выступіць без Вольскага

Як стала вядома «НН», на «Рок-каранацыі» N.R.M. выступіць без Лявона Вольскага.

Інфармацыю пацвердзіў гітарыст гурту Піт Паўлаў. Сам Вольскі ад каментару адмовіўся.

«Ён узяў «бестэрміновы неаплачваны адпачынак»,

— так патлумачыў Паўлаў. І дадаў, што будуць «сваімі сіламі» яго замяняць. Маўляў, у камандзе граюць яшчэ тры чалавекі. Разам з тым, музыкі не пакідаюць імавернасці ўдзелу Вольскага ў далейшай працы гурту.

«Рок-каранацыя» пройдзе 18 лютага.

Прапануем абмяркаваць гэтую навіну.

Абмяркаваць на форуме

27.12.2010 :: NRM выступіць на Рок Каранацыі 2010

Цырымонія ўзнагароджаньня лепшых беларускіх музыкаў пройдзе 18 лютага 2011 году ў фармаце гала-канцэрту. Сёлета «Рок-Каранацыя» спраўляе 15-годзьдзе, таму яе арганізатары вырашылі падрыхтаваць асаблівую імпрэзу. У сьпісе гасьцей — галоўныя героі ранейшых цырымоніяў — ад «Сузор’я» да N.R.M. і Rasta.

Чытаць далей ›››

23.12.2010 :: Лявон Вольскі запрашае далучыцца да акцыі «Святочная паштоўка ў няволю»

Знакаміты рок-музыка Лявон Вольскі звяртаецца да ўсіх вядомых і аўтарытэтных людзей — беларускіх і замежных — музыкаў, літаратараў, мастакоў, спартоўцаў з заклікам павіншаваць асуджаных да арышту ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску з Калядамі і Новым годам:

Чытаць далей ›››

22.12.2010 :: Лявон Вольскі: «Ліхія 90-я вярнуліся»

Беларускі музакант падзяліўся з ТГ сваімі ўражаньнямі ад падзеяў у краіне: «Не чакаў такой жорсткасьці ад улады. Вярнуліся ліхія 90-я. Я ўзрушаны тым, што білі абсалютна невінаватых людзей, лавілі выпадковых мінакоў. Можна было прагназаваць, што нешта падобнае адбудзецца, але не ў такім жа выглядзе. У апошні час зашмат дэмакратыі разьвялося, пасьля гэтага неабходна было прадэманстраваць, што курс застаецца ранейшым: вякнеш — сядзеш».

Чытаць далей ›››

22.12.2010 :: КДБэшнік зайграў «Тры чарапахі» пры вобшуку

Маёр Дзем’яновіч на кватэры маладафронтаўца наладзіў гітару і зайграў беларускую песню.

Чытаць далей ›››

20.12.2010 :: Лявон Вольскі дзеліцца ўраджаньнямі ад назіраньня за выбарамі

Інтэрвью на партале ТУТ.БАЙ.

18.12.2010 :: З блёгу Лявона Вольскага

Буду заўтра з Алегам Хаменкам назіраць у ін'язе і інтэрнаце на Сьлясарнай. Вось ужо наглядзімся! Пра ўражаньні напішу пазьней. Але цяпер не магу не падзяліцца: гэты інтэрнат (ад Лінгвістычнага) некалі даваў прытулак студэнтам мастацкае вучэльні. Неаднойчы я лазіў туды цераз вакно, каб паўдзельнічаць у вясёлых акцыях... І вось цяпер - назіральнік. Жыцьцё бяжыць!

15.12.2010 :: Лявон Вольскі напісаў французскую песню на версе Эйфелевай вежы

А потым пераклаў яе з французскай мовы на беларускую!

На канцэрце “Белая яблыня грому”, які адбудзецца 16 снежня ў КЗ “Мінск”, Вольскі збіраецца здзіўляць народ.

15.12.2010 :: Хай будзе дзень: канец N.R.M.?

Сваю новую песьню «Хай будзе дзень», якая надта бы пасавала да рэпэртуару гурта N.R.M., Лявон Вольскі вырашыў запісаць асобна. Ад адказу на пытаньне «ці гэтым крокам канчаткова ставіцца крыж на N.R.M.», выканаўца ўхіліўся: «Гэтую песьню ўсё ж варта разглядаць як сольную. Папросту дапамаглі аздобіць і давесьці да ладу яе музыкі „Крамбамбулі“ — увесь склад. Таму і пішам: Лявон Вольскі & Krambambula-band». Новы твор Вольскага бярэ ўдзел у новым туры на «Тузіне Гітоў».

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81