Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

11.12.2007 :: Фотарэпартажы з варшаўскага канцэрту

Фотарэпартажы з варшаўскага канцэрту НРМ размешчаны ў Нашай Ніве і ў блозе Алены Сіўцовай.

10.12.2007 :: «Крамбамбуля» ў рэпе

У апошнім туры 2007 году праект «Крамбамбуля» разам з гомельскім хіп-хоп праектам «Городская тоска» прадстаўляюць сваю сумесную песьню «Дольчэ віта» з аднайменнага сынглу, прэзэнтаванага на афіцыйнай старонцы гурта. У чарт ТГ музыкі вырашылі аддаць менавіта хіп-хоп вэрсію новага гіта: «Нам падаецца, што аўдыторыі вашага парталу яна найбольш прыйдзецца да спадобы», - кажа Лявон Вольскі. Прадусар праекту Ганна Вольская: «Можа некаму яна будзе падаваццца прахадной, але самім музыкам яна вельмі падабаецца!»

10.12.2007 :: Інтэрнэт-сінгл "Крамбамбулі" - пампуй TUT!

Крамбамбуля Дольчэ ВітаБеларускi партал TUT.BY прадстаўляе свежы iнтэрнэт-сiнгл "Dolce Vita" ад гурта "Крамбамбуля". Ужывую публiка зможа пачуць яго ўжо 12 снежня на сольным выступе калектыву ў мiнскiм клубе "Фартуна".

PS: Гэтаксама сінгл можна спампаваць з афіцыйнага сайту гурта.

Абмяркаваць на форуме

10.12.2007 :: Сёння канцэрт у Варшаве

„Рок для свабоды”. Канцэрт N.R.M. Клуб „Stodoła”, панядзелак 10 снежня. Уваход ад 19:00 з бясплатнымі запрашэннямі, якія можна атрымаць у касе клубу „Stodoła” (ul. Batorego 10). Каса працуе: пн – пт 9:00 – 19:00, сб 9:00 – 14:00, тэл. 22 825 60 31.

07.12.2007 :: Вялікі супольны канцэрт у студзені 2008 года

Беларускія рок‑гурты «Нейра Дзюбель», «Палац», «Крама» і «N.R.M.» плануюць правесці вялікі сумесны канцэрт. Пра гэта паведаміў лідэр гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч 6 снежня ў Мінску на прэзентацыі новага альбома «Stasi».

Чытаць далей ›››

05.12.2007 :: Юбілейны карыстальнік

Сёння ў нас на форумах зарэгістраваўся 900-ты карыстальнік. Даеш тысячу!

05.12.2007 :: Фільм пра N.R.M.

Міраслаў Дэмбінскі зьняў дакументальны фільм пра гурт НРМ пад назвай "Muzyczna Partyzantka" (Музычныя Партызаны). Прэм'ерны паказ пройдзе 10 сьнежня ў гонар адкрыцця тэлеканалу БелСат. Адразу пасьля фільму адбудзецца жывы канцэрт гурта.

PS: Паказ фільму прайшоў з аншлягам на фэсце ў Амстэрдаме.

Абмяркаваць на форуме

05.12.2007 :: Крамбамбуля прэзэнтуе інтэрнэт-сінгл Дольчэ Віта

КрамбамбуляГурт «Крамбамбуля» 12 снежня зайграе сольны канцэрт у мінскім клубе «Фартуна». На выступе адбудзецца прэм’ера інтэрнэт‑сінгла «Дольчэ віта», рэліз якога павінен адбыцца днямі, а таксама прагучаць лепшыя песні гурта.

«Дольчэ віта» — першы новы запіс гурта пасля альбома «Крамбамбуля Святочная», які з’явіўся вясной 2007. Песня на мяжы поп‑музыкі і року ў фірмовым іранічным стылі распавядае пра жыццё звычайнага чалавека і яго мары.

Чытаць далей ›››

04.12.2007 :: Канцэрт у Графіці

NRM3-га снежня прайшоў чарговы акустычны канцэрт у клюбе Графіці. Бадай, гэта быў адзін з самых душэўных выступаў за апошнія колькі год. Амаль паміж кожнай песьняй музыкі жартавалі, размаўлялі з гледачамі, адказвалі на пытаньні. Гралі з усіх альбомаў патроху, з Народнага Альбому і праекту Я нарадзіўся тут, нават Мроеўскую песьню адну выканалі. Шмат кпілі з апошніх падзеяў. Тым, хто хваляваўся, што пасьля візыту да Праляскоўскага ў музыкантаў пачне працаваць "унутранны цэнзар", можна спаць спакойна. "Паветранны шар", "Маё пакаленьне", "Гадзючнік" як выконваліся раней, так і выконваюцца. На запыт аднаго з гледачоў, музыкі сачынілі экспромт-шансон пра нацыянальную бібліятэку. Як заўсёды, канцэрт скончыўся бісам, удзячнымі аплядысментамі і чаргой па аўтографы.

Фотарэпартаж з падзеі глядзіце на старонцы Нашай Нівы.

Абмяркаваць на форуме

29.11.2007 :: Радыё ОНТ: Крамбамбулі ў нас дакладна ня будзе

Еўрарадыё паспрабавала даведацца, ці з’явяцца ў эфіры беларускіх радыёстанцый песні НРМ, Нейра Дзюбеля, Крамы і астатніх, раней забароненых гуртоў пасля сустрэчы апальных музыкаў са спадаром Праляскоўскім.

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81