Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

22.02.2008 :: «Разьвітальны» тур па Беларусі

Менск: 12 сакавіка R-club
Магілёў: 13 сакавіка Liga club
Гомель: 14 сакавіка ДЦК
Гародня: 20 сакавіка К/з філярмоніі
Берасьце: 21 сакавіка ДК Прафсаюзаў

Даведкі: +375 17 2801510, +375 29 6555596. ICQ 444312033

Абмяркаваць на форуме

19.02.2008 :: Лявон Вольскі: «БНР абвясьцілі рамантыкі»

25 сакавіка спаўняецца 90 гадоў абвяшчэньню Беларускай Народнай Рэспублікі. Дэмакратычная грамадзкасьць краіны прымеркавала да гэтай даты шэраг мастацкіх імпрэзаў, а таксама шэсьце і мітынг. Як гэтае сьвята будуць адзначаць прадстаўнікі інтэлігенцыі?

Чытаць далей ›››

19.02.2008 :: Лявон Вольскі намінаваны на выканаўцу году

Апоўначы 19 лютага на «Тузіне Гітоў» распачынаецца афіцыйнае галасаваньне ў намінацыі «Выканаўца году». Па традыцыі ў журы гэтай намінацыі будуць усе наведнікі парталу – кожны можа аддаць свой голас за аднаго з прэтэндэнтаў адзін раз на дзень. 24 лютага апоўначы галасаваньне спыняецца, а ягоны пераможца будзе названы непасрэдна на самой цырымоніі ўзнагароджаньня 29 лютага ў КЗ «Мінск». У сьпіс намінантаў трапілі восем самых яскравых асобаў беларускага року.

Чытаць далей ›››

19.02.2008 :: Разьвітальны канцэрт N.R.M.

N.R.M. дае разьвітальны канцэрт. Прыхільнікі гурта проста агаломшаныя афішамі бліжэйшага сольнага канцэрта гурта, які мае адбыцца 12 сакавіка ў менскім R-Club. Арганізатар канцэрту і былы дырэктар гурта Ўладзімер Шаблінскі на пытаньне ТГ што гэта ўсё значыць, адказвае: «Тое і значыць - N.R.M. даюць разьвітальны канцэрт. На такія геапалітычныя пытаньні можа адказаць толькі Лявон Вольскі».

Чытаць далей ›››

18.02.2008 :: Канцэрт Крамбамбулі 1-га красавіка?

У сваім дзёньніку Лявон Вольскі дзеліцца ўражаньнямі ад прайшоўшага канцэрту, а таксама пытаецца: Ці варта правесці дадатковы канцэрт 1-га красавіка?

15.02.2008 :: Фотарэпартаж з канцэрту Крамбамбулі

Крамбамбуля адзначыла дзень Сьвятога Валянціна шыкоўным канцэртам у West World Club. У гэты вечар колькасьць жанчынаў вакол Лявона Вольскага ажно зашкальвала. Падрабязны фотарэпартаж падрыхтавала газэта "Салідарнасць".

14.02.2008 :: Магчымыя бліжэйшыя канцэрты

Інфармацыя з адказу Лявона Вольскага на пытаньне аднаго з наведвальнікаў сайта open.by:

дзянiс, 12 февраля 11:28
Вiтаю! Калi не сакрэт, то якiя творчыя пляны у гурта NRM

Лявон Вольскi,13 февраля 16:37
Арыгінальнае пытаньне;) 12 сакавіка - канцэрт у "Р-клюбе" (былая "Юла"), патым - Магілеў, Гомля і Гародня (ня ўпэўнены ў пасьлядоўнасьці). 25 сакавіка - жывы канцэрт у польскім "Радыё 3". Напрыканцы красавіка запрашаюць у Канаду і ЗША, але гэта не дакладна (візы і г.д.)

14.02.2008 :: Лявон Вольскi на Open.by

У рэдакцыю інтэрнэт партала open.by завітаў цудоўны Лявон Вольскі, лідэр гуртоў "NRM" і "Крамбамбуля", каб адказаць на пытаньні журналістаў і шматлікіх наведвальнікаў.

Чытаць далей ›››

12.02.2008 :: Вольскаму, як галоўнаму культурнаму адраджэнцу, ужо трэба помнік пабудаваць

Учора адбыўся першы занятак па беларускай мове. На чацвертым курсе ў тэхнічнай ВНУ. Я чакаў гэты занятак з нейкай таемнай цікаўнасцю. Мы са старастам групы жартавалі, што было б цікава, калі б мову вёў які-небудзь нацыяналіст, які б змог паставіць на месца студэнтаў, якія, хутчэй за ўсё, ужо наступны занятак прамяняюць на бутэльку піва. Але мы баяліся, што можа прыйсці і якая-небудзь цетка, падобная да міністэрскай работніцы...І вось...мы атрымалі самае прадказальнае...

Чытаем далей...

11.02.2008 :: “Крамбамбуля" адчыніць святочны ЗАГС

Гурт "Крамбамбуля" рыхтуе шэраг прыемных сюрпрызаў для наведвальнікаў свайго "Рамантычнага канцэрту", які адбудзецца 14 лютага ў West World Club.

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81