Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

16.06.2008 :: Прэзэнтацыя кнігі "Народны альбом"

18 чэрвеня ў клюбе "Графіці" адбудзецца канцэрт-прэзэнтацыя кнігі "Народны альбом". У імпрэзе возьмуць удзел Лявон Вольскі, Міхал Анемпадыстаў і інш. Пачатак а 20-й. Даведкі па тэлефоне 671 58 65.

14.06.2008 :: NRM і Крамбамбуля ў Топ-10 сайта experty.by

Все месяцы, на протяжении которых проект готовился к запуску, эксперты сайта experty.by не сидели сложа руки. Первый результат труда - рецензии на лучшие альбомы 2007 года и соответствующий рейтинг.

Чытаць далей ›››

10.06.2008 :: NRM будзе на Be2gether 2008

Арганізатары буйнейшага балтыйскага фэстывалю Be2gether 2008 працягваюць фармаваць праграму фэсту. Прэс-каардынатарка Be2gether Эгле Рэмэйкайтэ паведаміла сёньня Generation.bY, што дасягнутатая дамова на ўдзел у фэсьце легендарнага беларускага гурта N.R.M. Таксама працягваюцца перамовы з сусьветнымі зоркамі. Яшчэ адну зь іх арганізатары назвалі сёньня. На фэсьце выступіць Tricky — адзін з заснавальнікаў музычнага стылю trip-hop.

Чытаць далей ›››

07.06.2008 :: Прыпавесьць Хутаранцы Васіля Быкава чытае Лявон Вольскі

Новы праект на Свабодзе -- Чытаем Быкава. Лідэр гурту “Н.Р.М” Лявон Вольскі чытае прыпавесьць Васіля Быкава “Хутаранцы”.

Чытаць далей ›››

31.05.2008 :: ZET выступіць на фэсце BeFree у Львове

Арганізатары «Be Free» (летась ён называўся «Права быць свабодным») абвесьцілі дату правядзеньня фэстывалю і сьпіс удзельнікаў. Сёлета ён пройдзе з 8 па 10 жніўня ў Львове пры ўдзеле вядомых беларускіх, украінскіх і польскіх камандаў.

Чытаць далей ›››

31.05.2008 :: Акустычны канцэрт N.R.M.: раяль у кустах, лепшыя песьні і прызнаньні ў каханьні

Акустычныя песьні N.R.M. і Мроі, кампазыцыі з «Народнага» і «Марскога» альбомаў, а таксама з супольнага праекту «Я нарадзіўся тут». Некалькі нечаканых музычных імправізацыяў, у тым ліку нават у стылі савецкага шансону. Вельмі ўтульная атмасфэра вялікай шчыльна запоўненай залі зь людзьмі абсалютна рознага веку. Вясёлыя, наіўныя і дзёрзкія пытаньні ад гледачоў і такія ж адказы ад Лявона, Піта, Алезіса і Юрася. Такім атрымаўся доўгачаканы вялікі акустычны канцэрт N.R.M. 29 траўня ў КЗ «Мінск». Далей яшчэ пра раяль у кустах і пра тое, хто таемна кахае Лявона ўжо 10 гадоў.­

Чытаць далей ›››

30.05.2008 :: Алесь Міхалевіч: Вольскі – Якуб Колас нашай музыкі. І :B:N: харашы!

Алесь Міхалевіч нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Скончыў БДУ па спэцыяльнасьці палітоляг-юрыст, стажаваўся ў Варшаўскім і Оксфардзкім унівэрсытэтах. У сярэдзіне 90-х узначальваў Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў.

Чытаць далей ›››

30.05.2008 :: Акустычны канцэрт 29-га траўня

Поўная заля КЗ Мінск, аздабленьне сцэны, сьвет і гук на пяць балаў (па пяцібальнай сыстэме), энэрэмаўцы ў добрым гуморы, Вольскі за раялем, Піт з дзьвума гітарамі, дрылей і яшчэ адным інструментам з невядомай назвай, дзесяткі пытаньняў ад гледачоў, старыя, ўжо добра забытыя, і самыя любімыя песьні, абавязковы выхад на біс. Так прайшоў эпахальны, мега-акустычны канцэрт НРМ! Хто ня быў, няхай шкадуе. Хто бачыў і чуў -- далучайцеся да абмеркаваньня на форуме.

Мы будзем вельмі ўдзячныя за дасланыя фотаздымкі.

Абмяркаваць на форуме

27.05.2008 :: Жнівень без НРМ

Пасьля навіны аб няўдзеле НРМ у be2gether прыйшла яшчэ адна: арганізатары фэсту Be Free таксама не змаглі дамовіцца з гуртом.

26.05.2008 :: Тлумачэньні па сітуацыі з удзелам у фэсце be2gether

Чытайце ў блогу Лявона Вольскага.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81