Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

01.08.2008 :: Задай пытаньне Лявону Вольскаму

Наша Ніва падказвае нам, што ў аўторак, 5 жніўня, на літоўскім сайце ru.delfi.lt ад 11 гадзіны пачнецца онлайн-канфэрэнцыя зь лідэрам гуртоў N.R.M і «Крамабабуля» Лявонам Вольскім.

Пытаньне музыку можна задаваць ужо зараз на адмысловай старонцы сайту.

30.07.2008 :: N.R.M. "Одзірыдзідзіна"

Працягваецца агляд альбомаў НРМ на сайце experty.by. На гэты раз эксперты выставілі свае адзнакі другому па храналогіі альбому -- "Одзірыдзідзіна".

Нагадаем, што зарэгістраваўшыся і пакінуўшы на сайце свае каментары вы маеце магчымасьць выйграць прыз!

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

25.07.2008 :: Лявон Вольский спел «Куплеты і прыпевы» вживую первый и последний раз

В рамках презентации сольного альбома «Куплеты і прыпевы» вечером 24 июля в музыкальном магазине «Мистерия звука» в минском торговом доме «Рига» состоялся мини-концерт и автограф-сессия лидера группы N.R.M. Лявона Вольского.

Чытаць далей ›››

25.07.2008 :: Нязгодзен з меркаваньнем экспертаў? Пакінь свае заўвагі!

Мы ўжо пісалі, што на сайце experty.by пачалася публікацыя рэцэнзій на ўсе дыскі гурта НРМ. На гэтам тыдні з'явіўся першы матэрыял пра альбом 1995 году -- "La La La La". Тэкст цалкам прыводзіцца ніжэй, а мы нагадваем, што калі вы ня згодны з меркаваньнем паважаных экспертаў, вам ёсць што дадаць, альбо удакладніць -- пакідайце свае каментары. Аўтара найлепшых заўваг чакае прыз.

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

25.07.2008 :: Лявон Вольскі: Ён атрымаўся абсурдны, як наша жыццё!

24 ліпеня Лявон Вольскі прэзентаваў свой сольны альбом “Куплеты і прыпевы” невялікім канцэртам у гандлёвым цэнтры “Рыга”. Сам спявак абазваў праект “брутальным трэш-шансонам”.

Чытайце і глядзіце рэпартаж на сайце газеты Салідарнасць.

UPD: І яшчэ два рэпартажы тут і тут.

Абмяркаваць на форуме

25.07.2008 :: Мэгатур на Тузіне Гітоў

У выніковым туры гіт-параду «Тузін Гітоў» бярэ ўдзел Крамбамбуля зь песняй «Усё нармальна, мама», Лявон Вольскі сольна — «Эўравізія», і Вольскі супольна з :B:N: — «Загінулым паэтам». Так што галасуем!

Абмяркаваць на форуме

24.07.2008 :: Канцэрт у "Рызе"

Больш за сотню гледачоў прыйшло на імправізаваны канцэрт-прэзентацыю альбома "Куплеты і Прыпевы" ў музычную краму Містэрыя Гуку, што знаходзіцца ў гандлевым цэнтры Рыга. Лявон з гітарыстам, пад мінусавую фанаграму, выканалі пяць песен: Дэпутаты, Палітычны каментатар, Жрэа-Жэс, Служы-служы салдацік і Пасат-універсал. Атмасфэра была ня проста цёплай, а літаральна сьпякотнай, зважаючы на +30 на вуліцы і поўную адсутнасьць кандыцыянераў у памяшканьні. Як пажартавалі напрыканцы: наступны канцэрт варта праводзіць у саўне. Тыя хто вытрымаў да канца, мелі шанец атрымаць аўтограф.

PS: стыльна аздоблены дыск каштуе 19 тыс. і асабліва прыдасцца да праслухоўваньня ў застольнай кампаніі, бо ўтрымлівае караоке вэрсіі ўсіх песен.

22.07.2008 :: Рэпартаж з Вольнага Паветра

Чытайце і глядзіце на сайце газэты Салідарнасьць: 1 і 2.

22.07.2008 :: Лявон Вольскі зайграе абяцаны міні-канцэрт

24 ліпеня Лявон Вольскі зайграе эксклюзіўны міні-канцэрт ў дыскарні "Містэрыя гуку" (ГЦ "Рыга") з нагоды выхаду CD-версіі свайго сольнага альбому "Куплеты і прыпевы".

Мерапрыемства мела адбыцца некалькі тыдняў таму, але Лявон захварэў. "Нейкі моцны вірус. Высокая тэмпэратура і ўсе іншыя хваробныя радасці…" - патлумачыў ён тады ў сваім ЖЖ і паабяцаў, што ўсё абавязкова адбудзецца.

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

22.07.2008 :: Experty.by начинают обзор альбомов N.R.M.

Группа "N.R.M." наряду с "Ляписами" была среди двух первых кандидатур для рубрики "Главные альбомы", как только та была придумана. И это неудивительно – именно эти два коллектива являются самыми заметными представителями современной белорусской музыки независимых времен. Во многом противоположными и при этом взаимодополняющими, почти как инь и янь.

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81