Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

26.12.2007 :: НРМ у беларускамоўным навагоднім тэлешоў

За тры месяцы плённай працы падрыхтаваны ўнікальны праект — першы беларускі «Аганёк» з удзелам рэдкіх гасьцей тэлеэкранаў: N.R.M., IQ48, Neuro Dubel, Indiga, Крамбамбулі, Джамбібума, Палацу, Крамы, Зьмітра Вайцюшкевіча і Віктара Шалкевіча.

Чытаць далей ›››

20.12.2007 :: Год Каралёў

20 сьнежня а 21-ай гадзіне ў праграме «Новая зямля» (Радыё Unistar - Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line)– сямёрка лепшых альбомаў году:

Ляпіс Трубяцкі «Капітал»,
Крамбамбуля «Сьвяточная»,
J-Морс «Адлегласьць»,
Neuro Dubel «Stasi»,
Крама «Усё жыцьцё – дзіўны сон»,
Зьміцер Вайцюшкевіч «Лірыка»,
NRM «06».

20.12.2007 :: Pete-Paff: тэктанічныя пласты рухаюцца

Піт Паўлаў: «У выніку шматгадовага руху тэктанічных пластоў пад тэрыторыяй Беларусі пачне ўтварацца новая геалягічная структура. Пэўна вядома, што пласты, якія рухаюцца, сустрэнуцца пад Менскам у дзень зімовага сонцастаяньня, на глыбіні каля 28 кілямэтраў, прыблізна ў раёне вуліцы Кастрычніцкай, КЗ „Мінск“ і стадыёну „Дынама“». ТГ друкуе высокамастацкае запрашэньне на канцэрт гурта Pete Paff 26 сьнежня.

Чытаць далей ›››

19.12.2007 :: «Крамбамбуля» ў БелЭкспа: на пасашок!

Узята з generation.by:

Да Новага году яшчэ часу шмат, а сьвяткаваньне ўжо пачалося. Пасьля запальваючага канцэрту ў «Фартуне», прапагандысты моцных музычных напояў гурт «Крамбамбуля» не далі арганізму адпачыць — і пачаставалі новай порцыяй пазытыву тых, хто прыйшоў у суботу ў выставачны павільён БелЭкспа на тэматычную выставу «Індустрыя забаваў».
­

Чытаць далей ›››

19.12.2007 :: Фотарэпартажы с канцэрту НА

Ад Эўрапейскага Радыё
Ад Андрэя Лянкевіча
Ад Юліі Дарашкевіч
Ад generation.by

18.12.2007 :: 18 снежня Народны альбом прэзентуе ў Мінску новы дыск

“Народны альбом: live” — такую назву атрымаў новы дыск супольнага музычнага праекта, які аб’яднаў найлепшых беларускіх музыкаў.

Музычны спектакль, а таксама прэзентацыя новага “жывога” альбома запланавана на 19 гадзін у сталічным клубе “Фартуна”. Што гэта за альбом, Еўрарадыё вырашыла даведацца ў стваральніка Народнага альбома, мастака Міхала Анемпадыстава.

“Народны альбом: live… Нарэшце мы адмантавалі і выдалі запіс жывога канцэрту, які адбыўся на Вялікдзень 11 красавіка 2004 года”

15.12.2007 :: Мэлёдыі для мабільнікаў

Мэлёдыі НРМ, Крамы, Крамбамбулі, Уліса ды іншых, ў фармаце MP3, MIDI і MMF для мабільных тэлефонаў, вы знойдзеце на сайце radzima.info.

14.12.2007 :: Канцэрт Pete Paff

14.12.2007 :: Фотаздымкі з канцэрту Крамбамбулі

Фотарэпартажы з канцэрту Крамбамбулі ў Фартуне размясцілі сайты Беларускага Радыё, газэты Салідарнасць і Джэнерэйшн.Бай.

11.12.2007 :: «Народны альбом»: наш нацыянальны культ

Народны АльбомВялікабрытанія мае Морысі, ЗША - Green Day? Няхай будзе Брус Спрынгстын. А Беларусь – «Народны альбом». Нацыянальныя культы існуюць, і пачынаецца ўсё менавіта з такіх прасьвятленьняў, адкрыцьцяў, калі пераадольваюцца пэўныя межы, па-новаму асэнсоўваюцца нейкія падзеі. 18 сьнежня праекту «Народны альбом» – 10 год. З гэтай нагоды – вялікі канцэрт ва ўжо родным для ўсіх прыхількаў беларускай музыкі - клюбе «Фартуна». Чым стаўся за гэты час НА і ці можна чакаць ад праекту яшчэ сюрпрызаў?

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81