Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

13.05.2011 :: Канцэрт Лявона Вольскага ў Графіці

Сёння, 13-га траўня, а 19-й адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага & Co у паб-клюбе Графіці.

06.05.2011 :: КРАМБАМБУЛЯ: Канцэрты ў Нямеччыне

17 чэрвеня - Гамбург, tba
18 чэрвеня - Бэрлін, Hangar 49

Кошт уваходу: 10 эўра, з ільготамі 8 эўра

Крамбамбуля на фэйсбуку: www.facebook.com/krambambula
Сайт Крамбамбулі (на беларускай і ангельскай мовах): www.krambambula.by

Кантакт для прэсы і інтэрвю праз Інго Пэтц, [email protected]

06.05.2011 :: Крамбамбуля і J-Морс разам зграюць "Канцэрт на траве".

Канцэрт на траве, 28 траўня (субота), на хутары “Шаблі”. "Крамбамбуля" прэзэнтуе новую праграму “Драбадзі-Драбада”," J-Морс" грае “Многа неба”, іншыя гурты далучаюцца, бар “Малако” барджэіць, “Камяніца” сілкуе і поіць, “Будзьма” акультурвае. А Вы, людзі Беларусі і ўсяго сьвету, прыяжджаеце і адпачываеце душой!

Чытаць далей ›››

06.05.2011 :: 11 траўня ў праграме Кракатук

Чытаем Оруэла ў перамешку з актуальнай музыкай:
- V.O.M. – чарговыя порцыя “чароўнае аднаклеткавае музыкі”;
- “Ляпіс Трубяцкі” – канцэртовы альбом “Agitpop-Live”;
- “Некоторое Отсутствие Пуговиц” і v3anus з Гародні;
- “Дай Дарогу” зь Берасьця ды “Глюкі” з Магілеву;
- мініальбомы ад гуртоў Avias, “Абшар” і Hey, Brother!;
- Drum Ecstasy з другой часткай альбома “Play Loud”;
- індустрыяльны сямейны дуэт Ambassador 21;
- Ігар Загумёнаў і “Благі мат”;
- Лявон Вольскі & Ганна Хітрык.

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў)

06.05.2011 :: Лявон Вольскі: Сытуацыя агульнанацыянальных Навінак

Госьцем праграмы «Белы сьпіс Свабоды», што рыхтуе беларуская служба «Радыё Свабода» сумесна з інтэрнэт-парталам «Тузін Гітоў» стаў Лявон Вольскі. Сьпявак распавёў, чаму ўшчыльную вырашыў заняцца сольнай творчасьцю, як успрыняў навіну пра першы сольны канцэрт N.R.M. без свайго ўдзелу і чаму ўдзячны беларускім чыноўнікам: «Які ж яшчэ лепшы піяр можа быць для замежных гастролей. Калі я ў складзе N.R.M. граў у Нямеччыне, людзі прыходзілі, проста як у заапарк, паглядзець на гэтых страшных палявых камандзіраў, як яны бэнзапілой на сцэне ўсё будуць крышыць…»

23.04.2011 :: N.R.M. выступілі ў Полацку

Ня гледзячы на «чорныя сьпісы», 22 красавіка ў полацкім клюбе «Сфэра» адбыўся канцэрт гурта N.R.M. Глядзіце эксклюзіўны фотарэпартаж на сайце Ultra-Music.

07.04.2011 :: Лявон Вольскі адпраўляецца ў “сусветнае турнэ” па Беларусі

“Сусветнае” — так мы яго паўжартам называем, — тлумачыць Лявон Вольскі. — Наш сусвет — ад Брэста да Оршы, ад Паставаў да Гомеля. “Белая яблыня грому” — праграма на вершы класікаў — пераконвае ў гэтым. Беларуская літаратура — гэта нашая нацыянальная Біблія. І як у Бібліі на ўсё можна знайсці адказ, гэтак і ў нашай класіцы ў цяжкую хвіліну можна пашукаць падказку і дапамогу”.

Чытаць далей ›››

01.04.2011 :: Упершыню шоў беларушчыны для самых маленькіх

Дзеткі вельмі ўпадабалі праграму і без тлумачэння дапамаглі вядоўцу спяваць прыпевы амаль усіх песняў (асабліва папулярнымі сталі "Тры чарапахі" і "Простыя словы").

30.03.2011 :: Канцэрт Лявона Вольскага ў Графіці

28 сакавіка ў мінскім клубе "Графіці" адбыўся творчы вечар музыкі і паэта Лявона Вольскага.

Цягам двух гадзінаў заснавальнік гуртоў “N.R.M.”, “ZET” і “Крамбамбуля” спяваў уласныя песні розных гадоў і з розных праектаў. Ад добра вядомых усім характарных песенек з “Народнага альбому” да іншамоўных кампазіцый з новага альбома “Крамбамбулі”, які мае выйсці ў хуткім часе.

Чытаць далей ›››

28.03.2011 :: Творчы вечар Лявона Вольскага

28 сакавіка ў клубе "Графіці" праходзіць творчы вечар Лявона Вольскага.

Партал ТUT.BY вядзе жывую трансляцыю вечарыны.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81