Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

31.07.2007 :: Фота N.R.M. з Басовішча-2007

На сайце Generartion.by зьявілася падрабязная фотасправаздача з Басовішча — больш за 200 якасных здымкаў! У тым ліку здымкі з выступу N.R.M..

Абмяркаваць на форуме

30.07.2007 :: Лявон Вольскі распачаў уласны блог

Тамака ён піша пра падзеі свайго жыцьця, музычныя праекты с сваім удзелам. І перамаўляецца зь сябрамі.

За два дні ў Вольскага зьявілася больш за сотню фрэндаў!

Бліжэйшым часам у дзёньніку Вольскага будуць ня толькі канцэртныя справаздачы, але зьявіцца і комікс, які Лявон рабіў для «Нашай Нівы». Ажно на 16 старонак накрэацівіў Вольскі! Дагэтуль комікс існаваў толькі ў друкаваным выглядзе і быў чорна-белым. А зараз зьявіцца каляровы электронны варыянт на радасьць прыхільнікам і аматарам усяго, да чаго спрычынілася рука творцы.

Чытаць далей ›››

16.07.2007 :: Віншуем Slaver'a!

З перамогай у конкурсе беларускіх блогаў у намінацыі "Музычны блог".

16.07.2007 :: Мілінкевіч едзе на «Басовішча»

Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч 19 ліпеня мае наведаць рок‑фэст «Басовішча» у Польшчы. У Гарадку будзе толькі адзін дзень.

Чытаць далей ›››

12.07.2007 :: ВЫПУШЧАНЫ ДЫСК З ПЕСНЯМІ НА СЛОВЫ КУПАЛЫ

Гэта праект Партыі БНФ да 125-годдзя з дня нараджэння паэта.

На кружэлцы запісаныя песьні ў выкананні Зміцера Бартосіка, Данчыка, Лявона Барткевіча, Уладзіміра Мулявіна, "Я нарадзіўся тут", Тэатру беларускай драматургіі, "Песняроў" і "Ростры".

08.07.2007 :: 777-мы зарэгістраваны карыстальнік!

Літаральна на два дні спазнілася Ганулька 07. А так было б вельмі прыгожа: 777-мы карыстальнік зарэгістраваны 7.07.2007. Але, ўсё роўна вітаем і віншуем з далучэньнем да нашай суполкі!

07.07.2007 :: Выніковы мэга-тур на Тузіне Гітоў

Крамбамбуля, ZET і N.R.M. у выніковым туры на Тузіне Гітоў. Галасаваньне распачнецца сёньня а 17-й. Падтрымаем!

06.07.2007 :: Ён, канечне, харошы хлопец, але яго аднаго мала…

Тэст на беларускасць зрабіў фурор у байнэце. Акром шарагоўцаў прайшлі яго (альбо намагаліся прайсці) і вядомыя асобы. Вось меркаваньне Адама Глёбуса (які сам, дарэчы, тэст да канца не прайшоў):

“Зашмат палітыкі, мала гісторыі. Зусім няма мастацтва. Літаратура — на ўзроўні школьнай праграмы. Музыка ўся — вакол Лявона Вольскага. Ён, канечне, харошы хлопец, але яго аднаго мала…”.

Абмяркаваць на форуме

06.07.2007 :: NRM і Крамбамбуля будуць у выніковым мэга-туры на Тузіне

Дзякуючы Ўладзімеру Максімкаву, музычнаму прадусару кампаніі Vigma, гурты НРМ і Крамбамбуля будуць прадстаўленыя ў выніковым туры на Тузіне Гітоў.

Цытата: "Тое, за што бэсьцяць беларускую папсу, прысутнічае і ў айчыннай рок-музыцы. Тут таксама паўсюджна зьлізаныя клішэ – з расейскіх і заходніх выканаўцаў і зусім мала свайго. Я намагаўся абраць з усіх песень тыя, дзе арыгінальнасьць і прафэсыйнасьць падыходу адчуваецца. Па-за канкурэнцыяй тут Вольскі, як з N.R.M., так і з Крамбамбуляй".

02.07.2007 :: Дапамога зь візамі на “Басовішча”

Басовішча 2007Прыхільнікі беларускай музыкі, якія хочуць паехаць на “Басовішча”, змогуць атрымаць візавую падтрымку. Дапаможа ў гэтым Рух “За Свабоду!”, які дамовіўся з кансулятам Польшчы на паскораны выраб 100 візаў. Удзел у гэтым праекце бярэ таксама Радыё “Рацыя”. Менавіта на сайце гэтай станцыі разьмешчаная анкета для збору заявак ад усіх ахвочых. Акром таго, Рух “За Свабоду!” дапаможа наведнікам “Басовішча” даехаць да месца правядзеньня фэстываля.

Чытаць далей ›››

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81