Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

25.05.2007 :: «Крамбамбуля Святочная»: перамога пазітыва

Папулярны беларускі музычны калектыў “Крамбамбуля” ўчора адзначыў пяцігоддзе. Прыхільнікі і сябры групы былі запрошаныя ў сталічную рэстарацыю “Савецкі”, дзе ў атмасферы 50-60 гадоў мінулага стагоддзя здолелі атрымаць асалоду ад творчасці любімага калектыву і пазнаёміцца з новым музычныя альбомам гурту - “Крамбамбуля Святочная”. Таксама, спецыяльна да юбілею, быў прэзентаваны зборнік лепшых песень “Бэст”. Прапануем вашай увазе інтэрв`ю з лідэрам групы Лявонам Вольскім, ласкава прадстаўленае прэс-цэнтру Хартыі’97 прэс-сакратаром групы Зміцерам Бескаравайным.

25.05.2007 :: Крамбамбуля падвяла вынікі першай пяцігодкі і выпусціла новы дыск

На днях гурт “Крамбамбуля” выдаў адразу два дыскі - “Крамбамбуля The Best”, у які ўвайшлі лепшыя песні за 5 гадоў існавання праекту, і новы альбом “Крамбамбуля Сьвяточная”. VIP-прэзентацыя з гэтай нагоды адбылася ў рэстаране “Савецкі”, былой дачы савецкіх міністраў, і была вытрымана ў стылістыцы лепшых гадоў застою.

Чытаць далей ›››

24.05.2007 :: Праверка пашпартоў

Засталося меньш за два месяцы да фэсту Басовішча, што адбудзецца 20-21 ліпеня, традыцыйна ў Гарадку пад Беластокам (Польшча). Хто падумвае аб тым, каб наведаць гэтую мэкку беларускай рок-музыкі, самы час спраўдзіць наяўнасьць у пашпарце дазвольнага штампу на выезд ва ўсе краіны сьвету.

Чытаць далей ›››

24.05.2007 :: Абнавіўся сайт Крамбамбулі

Пасьля працяглага часу аднавіўся сайт гурта Крамбамбуля -- krambambulya.com.

24.05.2007 :: Лявон Вольскі: “Крамбамбуля Сьвяточная” – песні для пазітыўных застолляў

Крамбамбуля“Еўрапейскае радыё” на прэзентацыі кружэлцы “Крамбамбуля.Сьвяточная”
“УРА, тав΄арышы( ці правільна таварышы΄?) – першая пяцігодка скончылася!” – з такіх словаў пачалася урачыстая прэзентацыя новага альбому “Крамбамбулі” пад назвай “Сьвяточная”.

Увогуле, усё мерапрыемства было вытрымана ў духу савецкага часу з праекцыяй на сучаснасць. Да таго ж, з тонкім намёкам, што не так ужо і далёка адыйшло нашае грамадства ад савецкага ладу жыцця. Перад уваходам у рэстаран “Савецкі” – асабіста я, напрыклад, нават і не ведаў, што такі ёсць у Мінску — гасцей сустракала дзяўчына ў нацыянальнай вопратцы з хлебам–соллю.

Чытаць далей ›››

23.05.2007 :: Хакерская атака!

Позьнім вечарам 24 траўня на сайт была накіраваная хакерская атака. У выніку якой былі зьнішчаныя некаторыя файлы і аўтаматычна падгружаўся іншы сайт. База зьвестак засталася не кранутай! Пакуль працягваецца праца па ўзнаўленьню працы сайту! Выбачаемся за часовыя праблемы!

22.05.2007 :: Менскі клюб “Арэна” закрыты за “несанкцыянаваныя мерапрыемствы”

21 траўня стала вядома, што мінскі клуб “Арэна” спыніў сваю працу. Адмененыя некалькі канцэртаў. Дырэкцыя клубу адмаўляецца ад каментароў.

Арганізатары канцэртаў, якія мусілі адбыцца ў “Арэне” 21 і 22 траўня, аднагалосна сцвярджаюць, што прычыны, з якіх быў закрыты клуб, – ідэалагічныя. У прыватнасці, кажуць, што ўладам не спадабаўся канцэрт гуртоў Zet і IQ-48, які мусіў прайсці ў “Арэне” 14 траўня.

Чытаць далей ›››

19.05.2007 :: Новы альбом N.R.M. «06» ужо ў продажу!

19 траўня адбылася міні-прэзэнтацыя новага альбому N.R.M. для фан-клюбу. Бяз удзельнікаў гурту, затое з магчымасьцю набыць плытку са зьніжкамі :) Таксама стала вядома, што альбом ужо зьявіўся ў продажу на Ўправе БНФ (вул. ВарваМашэрава, 8)…

Абмяркоўваем альбом на форуме!!!

Чытаць далей ››› Абмяркаваць на форуме

19.05.2007 :: В США Лявон Вольский стал соотечественником Тома Хэнкса

Известный белорусский рок-музыкант Лявон Вольский съездил в США во второй раз. Белорусы-эмигранты ждали его по всей стране, Лявону с женой Аней приходилось менять самолет за самолетом. Белорусские паспорта вызывали у служащих аэропортов повышенный интерес.

- Когда в очередной раз спрашивали, где находится Беларусь, мы отвечали: ну как же! Видели фильм "Терминал"? Страна Кракозия… Мы оттуда!

Чытаць далей ›››

18.05.2007 :: Начны эфір на «Радыё Свабода»

Сёньня госьцем начнога эфіру «Радыё Свабода» будзе паэт, аўтар тэкстаў да першых альбомаў рок-гурту ULIS Фэлікс Аксёнцаў, які цяпер жыве ў канадзкім Ванкувэры.

У перадачы «Гукапіс» Аляксандар Памідораў скончыць аповед пра гомельскі гурт «Gods Tower», а ў анталёгіі «Начной чытанкі» прагучаць казкі Лявона Вольскага. І як заўсёды на гэтым тыдні, вы пачуеце песьню з новага альбому гурту N.R.M..

Ад 22-й гадзіны ў эфіры «Свабоды» і ў інтэрнэце.

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81