Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

29.06.2011 :: Лявон Вольскi: Мы не баiмся нi танчыць, нi пляскаць у далонi

"Крамбамбуля" вярнулася зь першых канцэртаў у Нямеччыне, а сення Лявон Вольскi выступае ў Лофт'е. Перад самым саўндчэкам у мiнскiм клюбе Лявон у студыi TUT.BY-ТБ распавядаў пра тое, як прымалі новую праграму "Крамбамбулі" ў Нямеччыне і пра прыгоды крамбамбульцаў на знакамітай вуліцы для мужчын Рыпербан ў Гамбургу, а таксама пра DVD праекту "Саўка і Грышка" ды новую кнігу прозы з інтрыгоўнай назвай "Міларусь", якая ўжо таміцца ў паліграфічных засценках.

17.06.2011 :: Бразільянка вывучыла беларускія рок-хіты, не разумеючы ні слова

"У мяне ёсць улюбёныя песні, ёсць і ўлюбёныя гурты, але існуе сапраўдная праблема – мова. Усё што я здольная зразумець пра гурты і іх тэксты, гэта невялічкая колькасць матэрыялаў, перакладзеных на англійскую мову. Я не магу зразумець рускія тэксты і нават беларускія, калі няма перакладаў. Напрыклад, зараз я ведаю, што Лявон Вольскі адзін з лепшых сярод тых, хто піша песні пра свабоду . Я шмат чытала пра яго гурты."

Чытаць і глядзець.

16.06.2011 :: Саўка ды Грышка выдалі дыск

Легендарныя музыкі, даўнія знаёмцы і ідэйныя антыподы Рыгор Браніслававіч Глык, апазыцыянэр са стажам, і Савелій Пятровіч Пстрычка, прадстаўнік дробнае намэнклятуры, ужо болей за год абмяркоўваюць на сайце і ў эфіры Радыё Свабода бягучыя падзеі. 50 песьняў славутага дуэту цяпер выходзяць на мультымэдыйным дыску, поўным малюнкаў і бонус-відэа.

Атрымаць дыск можна будзе бясплатна:

28 чэрвеня на сольным канцэрце Лявона Вольскага ў менскім клюбе Loft (вул. Броўкі, 22)
30 чэрвеня а 18-й гадзіне на творчай сустрэчы зь Лявонам Вольскім ў Магілёве (завулак Чкалава, 16, грамадзкі цэнтар “Кола”)
1 ліпеня а 18-й гадзіне на творчай сустрэчы зь Лявонам Вольскім ў Горадні (вуліца Будзёнага, 48а, заля ва ўнутраным двары)

14.06.2011 :: N.R.M. вандруе па Беларусі і Польшчы і рыхтуе новы альбом

За апошнія пару тыдняў гурт N.R.M. пасьпяхова даў некалькі канцэртаў у Польшчы і Беларусі і рыхтуецца яшчэ да выступаў у Магілёве, Бобры і Менску.

«У Варшаве ў нас быў вельмі цёплы канцэрт, хоць беларусаў было і няшмат, а на канцэрт прыйшлі пераважна палякі, — распавядае гітарыст гурта Піт Паўлаў. — Fabryka Kotłów — клюб невялікі, але зь вельмі добрым сьвятлом і абсталяваньнем. Таму ўсе засталіся задаволенымі. А ў Беластоку быў амаль аншляг, вельмі шмат новых твараў, моладзі. І рэакцыя на нас была вельмі добрая!».

У Горках гурт выступіў 11 чэрвеня ў Раённым цэнтры культуры. У арганізацыі канцэрту дапамаглі ня толькі мясцовы аматары гурта, але і гарадзкія ўлады…

10.06.2011 :: Страты і набыткі белроку

Прадзюсар Віталь Супрановіч выказаўся пра забароны, чыноўнікаў і NRM.

09.06.2011 :: N.R.M. пасьля Варшавы едзе ў Горкі

Гурт N.R.M. працягвае выступаць без свайго лідэра Лявона Вольскага. Музыкі далі ўжо два сольных канцэрты ў Польшчы – у Беластоку і Варшаве, а на гэтых выходных выступяць у Горках і Магілёве. «Для нас галоўнае, каб нашы канцэрты адбыліся», - зазначае гітарыст і адзін з вакалістаў каманды Піт Паўлаў.

09.06.2011 :: ...напрыканцы былі выкананы песні, адна з якіх Тры чарапахі

Пэўна шмат хто чуў пра ініцыятыву "Рэвалюцыя праз кантакт" . Ейная ідэя палягае ў тым, каб людзі прыходзілі раз на тыдзень на цэнтральную плошчу свайго горада а 19 гадзіне. Галоўныя ўмовы акцыі заключаюцца ў тым, каб прыходзіць без сімволікі, транспарантаў ды сцягаў. Праз 30 хвілін пасля пачатку акцыі можна ўжо разыходзіцца, але як паказвае практыка некаторыя не жадаюць гэта рабіць (Пэўна ім падабаецца дадзенае мерапрыемства).

Чытаць далей ›››

07.06.2011 :: Сергей Чалый: Разве что Вольский в силах спасти нацию

Весенние события в экономике ударили по сознанию белорусов: 1 доллар — 4981 Br, девальвация за 4 месяца — больше 20%, рост цен… Чтобы окончательно не запутаться в цифрах, мы поговорили с Сергеем Чалым. Известный экономист рассказал, почему Мавроди — фрик, что хорошо в девальвации и какая музыка спасёт страну от экономических потрясений.

02.06.2011 :: NRM мроіць пра другую маладосць

У шостым нумары беластоцкага "Czasopisa" Алесь Аркуш надрукаваў артыкул пра канцэрт NRM у Беластоку "NRM мроіць пра другую маладосць".

01.06.2011 :: Архіў: Духовная война (БелТВ про группу NRM, 2005)

Про что поёт господин Вольский?
В своей песенке "Моё пакаленне" он призывает(!!!!!!!!) бел.молодежь "Набыць бы даляры, прадаць бы рублі, а потым падалей ад гэтай зямлі".
В тот момент(2005 г), как вся Беларусь радовалась победе на Евровидении юной Ксюши Ситник....бла-бла-бла

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81