Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны

23.01.2010 :: Галасаваньне ў намінацыі Падзея Году

На тытульнай старонцы TUT.BY ідзе галасаваньне ў намінацыі Падзея Году. Папярэднія вынікі можна паглядзець тут. Пераможца будзе названы падчас Рок Каранацыі. Падтрымаем НРМ!

19.01.2010 :: Лявон Вольскі: Выступ перад 500 тысячамі на Майдане запомніўся на ўсё жыццё

Падводзячы прамежкавыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у суседняй Украіне, TUT.BY вырашыў узгадаць эпахальныя падзеі пяцігадовай даўніны. Сотні тысяч прыхільнікаў “памаранчавых” Юшчанкі і Цімашэнкі дзень за днём мерзлі на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, дамагаючыся перагляду сфальшаваных выбараў. Сярод суквецця вядомых выступоўцаў на сцэне Майдану адзначыліся і лідэры беларускага рок-н-ролу N.R.M. Чым франтмэну гурта Лявону Вольскаму запоўніўся той выступ перад шматтысячнай аўдыторыяй? Як беларусаў сустракалі прыхільнікі Юшчанкі і Януковіча? Чаму “памаранчавая рэвалюцыя” ў суседзяў скончылася паразай і ці паўторыцца некалі падобнае ў нас? Сваімі меркаванням на гэты конт музыка падзяліўся ў студыі TUT.BY.

Чытаць далей ›››

18.01.2010 :: Лявон Вольскі і інш. "Такога няма нідзе"

Ретро-проект Лявона Вольского, записанный при участии вокалистов групп "Ляпис Трубецкой", "J:морс", "Без Билета", "ДетиДетей", "Палац" и др.

Рэцэнзія і адзнака на experty.by.

Усе жадаючыя могуць напісаць свой каментар і паставіць сваю адзнаку!

16.01.2010 :: Праект-містыфікацыя ад Вольскіх

Група беларускіх музыкаў і актораў зьдзейсьнілі музычнае падарожжа ў 60-я. Праект «Такога няма нідзе» запісаны яшчэ пазалетась урэшце прэзэнтаваны ў выглядзе CD і DVD-вэрсіі, што была запісаная для навагодняга тэлешоў тэлеканалу «Белсат». Гэтыя песьні яскрава сьведчаць, што Вольскі здольны быў бы тэкстава абслугоўваць усю нашу эстраду, каб на тое была патрэба.

Чытаць далей ›››

16.01.2010 :: Metallica ўпадабала Піта Паўлава

Тытаны цяжмету дазволілі беларускаму музыку выконваць кавер на "Nothing Else Matters".

Песню "Сродак і мэта", што з’яўляецца кавер-версіяй на хіт гурта Metallica Піт Паўлаў будзе выконваць на сваіх канцэртах абсалютна легальна. Музыкант даслаў беларускі варыянт "Nothing Else Matters" аўтару твора Джэймсу Хэтфілду і атрымаў згоду.

Чытаць далей ›››

12.01.2010 :: Вольский — в метро, Кудиненко — на Беларусьфильме...

Полтора десятилетия отечественные интеллектуалы гадают, когда же ждать (и ждать ли вообще) очередную белорусизацию, которая, как и две предыдущие (в 1920-х и конце 1980-х — начале 1990-х), должна вывести Беларусь на новую ступень развития, а белорусов — на новый уровень самосознания. Минувший 2009 год положил если не начало национализационному процессу, то уж точно констатировал прорыв в этом отношении.

Чытаць далей ›››

12.01.2010 :: Песьні НРМ на складанцы The Best Rock

Пабачыла сьвет падвоеная складанка ад "ЕЎРАПЕЙСКАГА РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ" і кампаніі "Будзьма" якая мае даволе патасны назоў "The Best. Rock." СD1", "The Best. Rock/New. CD2".

Паглядзець трэк-ліст.

11.01.2010 :: Вядуцца перамовы пра удзел НРМ у Рок Каранацыi

14-я па ліку цырымонія ўзнагароджаньня найлепшых музыкаў краіны сёлета пройдзе пад звыклай назвай. Нягледзячы на леташнія заявы ад брэнду «Рок-Каранацыя» яе арганізатары вырашылі не адмаўляцца. Упершыню ў гісторыі цырымонія адбудзецца ў менскім клюбе «Рэактар». «Гэта найперш канцэрт, таму мы хочам даць магчымасьць слухачам напоўніцу адчуць яго атмасфэру і наблізіць нашую цырымонію да аналягічнай расейскай — RAMP», — заявіў прадусар «Рок-Каранацыі» Павал Кашырын.

Чытаць далей ›››

08.01.2010 :: Pete Paff - Сродак і мэта

Ініцыятыва "Фан-клуб беларускай музыкі" падрыхтавала складанку пад назвай "Беларускі глобус", куды ўвайшлі каверы беларускіх музыкаў на вядомыя хіты – ад "Another Brick in the Wall" і "Nothing Else Matters" да "Знаешь ли ты" спявачкі Макsим. Аўтары складанкі заяўляюць, што камерцыйных мэтаў не пераследавалі, таму па ўзгадненне да аўтараў арыгіналаў не звярталіся і дыск будуць распаўсюджваць абсалютна бясплатна.

Чытаць далей ›››

01.01.2010 :: Глядзіце на Белсаце

1-га студзеня, 19:50 паўтор навагодняй перадачы "Сьнежны Завулак 10". Нагадаем, што шоў зьнята па сцэнары і з удзелам Лявона Вольскага.

3-га студзеня, 19:45 «Рок‑карона: 1994—1996. Архіўныя запісы»: ч. 1

Старонкі: : 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81